Дзень археолага: заканадаўства абараняе, але помнікі ўсё роўна нішчаць

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкРаскопкі, архіўнае фота
Раскопкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прафесіянальныя археолагі ў Беларусі, Расіі, Казахстане і Украіне 15 жніўня святкуюць сваё неафіцыйнае свята.

З якімі складанасцямі сутыкаюцца археолагі ў сваёй працы, разбіраўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Для абароны гістарычнай спадчыны краіны быў прыняты указ №485 аб археалагічных даследваннях. Чым указ пагражае "чорным капальнікам", распавялі гісторыкі.

Касцяной лыжцы знойдзенай у Беларусі больш за 4 тысячы год - Sputnik Беларусь
У Беларусі знайшлі лыжку старажытней за маску Тутанхамона

Заканадаўчы акт, прызваны спыніць рабаванне гістарычнай спадчыны "аматарамі археалогіі", на сённяшні дзень амаль не выконваецца, сцвярджаюць спецыялісты.

"Чорныя археолагі" як працавалі ў палях, так і працуюць. І акрамя чорных копараў яшчэ і юрыдычныя асобы, якія ва ўсю шчыруюць без афіцыйнага абследавання тэрыторыі будоўлі", — распавёў кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі.

Па словах навукоўцы, "чорныя капальнікі" бяруць самае цікавае, усё бліскучае на помніках археалогіі, але самі помнікі застаюцца. Разбураюць іх, негледзячы на прэзідэнцкі ўказ, юрыдычныя асобы, калі будуюць дарогі, лініі электраперадач і трубаправодаў.

Максім Чарняўскі тлумачыць гэта тым, што пры правядзенні работ не праводзіцца археалагічных даследаванняў аб'ектаў належным чынам.

"Заканадаўства па юрыдычных асобах і археалагічных даследаваннях перад будоўляй буксуе, бо ўсё яшчэ няма ўцямнага пакарання. А няма пакарання — усе плююць на заканадаўства", — канстатаваў ён.

Сёння складваецца сітуацыя, калі ніхто не кантралюе належным чынам парадак рэалізацыі і арэнды металашукальнікаў.

Кіраўнік археалагічнай практыкі гістарычнага факультэта БДУ Віталь Сідаровіч кажа, што сітуацыя з прыняццем указ №485 не надта змянілася.

Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон - Sputnik Беларусь
У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора"

"Пасля прыняцця ўказу "чарнякі" крыху прыціхлі, але зараз, бачачы, што ніхто ўказ, а зараз і Кодэкс аб культуры, выконваць не збіраецца, зноў асмялелі. "Працуюць" амаль у тых жа маштабах, як і раней", — распавёў археолаг.

Праблемным застаецца пытанне арганізацыі аховы помнікаў археалогіі і вызначэння іх статусу.

Віталь Сідаровіч лічыць, што "слабое месца закону — адсутнасць апарата яго выканання. Міліцыі не да таго. Што казаць пра ахову помнікаў, калі няма нават нармальнага ўліку гэтых помнікаў? Мясцовыя ўлады часцяком папросту не ведаюць, што яны мусяць ахоўваць. Для абсалютнай большасці археалагічных помнікаў не вызначаны ахоўныя зоны".

Археолаг патлумачыў парадаксальнасць сітуацыі тым, што ў іншых краінах ёсць галіновая інспекцыя, якая займаецці аховай археалагічных помнікаў і развіццём заканадаўчай базы. У Беларусі Інстытут гісторыі толькі фіксуе помнікі, а нармальнай базы помнікаў папросту не існуе.
Чытайце таксама:

Вандалы раскапалі старажытны курганны магільнік у Беларусі >>

Знайшлі першы будаўнічы чарцёж, які захаваўся з часоў Сярэднявечча >>

Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі >>

Навукоўцы знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай >>

Стужка навiн
0