Хэдлайнерамі Дня танкіста ў Мінску стануць 5'NIZZA і Найк Барзоў

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў фотабанкНайк Барзоў
Найк Барзоў - Sputnik Беларусь
У нядзелю 10 верасня ў парку Перамогі мінчан чакаюць 45 забаўляльных зон, фінал турніру "Час танкаў: Бітва ўзводаў", а таксама інтэрактыўны праект "Франтавы альбом".

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Хэдлайнерамі Дня танкіста ў Мінску стануць папулярныя расійскія выканаўцы Найк Барзоў і група 5'NIZZA, паведамілі Sputnik у кампаніі "Гейм Стрым".

Франтавы альбом - Sputnik Беларусь
Sputnik ажывіць "Франтавы альбом" сямейнымі відэааповядамі пра вайну

Дзень танкіста маштабна адсвяткуюць у сталічным парку Перамогі 10 верасня, яго арганізатарамі сталі мінскі цэнтр распрацоўкі World of Tanks і Мінгарвыканкам.

"На галоўную сцэну свята выйдуць група 5'NIZZA, якая стала голасам цэлага пакалення 2000-х, меланхалічны рокер Найк Барзоў, а таксама калектывы "Ундервуд", "Без Билета" і іншыя артысты", — сказалі ў "Гейм Стрым".

Парк на дзень стане велізарнай пляцоўкай забавак з бясплатным уваходам, мінчанам прапануюць наведаць вялікую гульнявую зону на 120 кампутараў, зону зносін з распрацоўшчыкамі гульні World of Tanks.

Акрамя таго, будуць арганізаваны дзіцячая пляцоўка з надзіманымі горкамі, лабірынт з канструктара і шоу мыльных бурбалак, сямейная эстафета. Госці свята змогуць паскакаць у батутным парку, схадзіць на майстар-класы па ёзе, пілатэсу, танцах, а таксама паглядзець кіно ў бясшумным кінатэатры.

Гурт 5’Nizza - Sputnik Беларусь
Сяргей Бабкін адсвяткуе ў Мінску 15-цігоддзе творчага жыцця

Арганізатары таксама абяцаюць зону ГТА, розныя арт-аб'екты і фотазоны, велізарную колькасць фуд-кортаў, зоны сувеніраў і WG Shop з брэндаванай прадукцыяй.

Адной з самых важных пляцовак свята стане стэнд інтэрактыўнага праекта "Франтавы альбом" (frontline.su): на ёй можна будзе падзяліцца гісторыяй сваіх блізкіх, якія ўнеслі ўклад у Перамогу ў траўні 1945 года.

На галоўнай сцэне свята пройдзе фінал усебеларускага турніру "Час танкаў: Бітва ўзводаў", дзе будуць змагацца каманды з трох чалавек. Пераможцы атрымаюць шанц пазмагацца за пуцёўку ў суперфінал турніру, які адбудзецца ў лістападзе 2017 года ў Екацярынбурзе.

У 22:30 неба над паркам Перамогі асвяціць святочны салют.

Да Дня танкіста Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны зробіць для наведвальнікаў бясплатны ўваход.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала