МІНСК, 25 вер — Sputnik. Чырвонаму касцёлу ў Мінску забаранілі выкарыстоўваць не званы, а электронную прыладу, якая рэтранслюе іх звон, распавёў Sputnik прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.
На выхадных беларускія СМІ заявілі аб тым, што гарадскія ўлады забаранілі Чырвонаму касцёлу выкарыстоўваць званы — яны нібыта перашкаджаюць мясцовым жыхарам. Зрэшты, беларускі касцёл настроены не так алармісцкі.
"Гэта не званы, а спецыяльная электрычная прылада — яе нядаўна закупілі. Казаць пра нейкія планы па яе выкарыстанні не зусім дакладна, бо хутка Чырвоны касцёл чакае маштабная рэстаўрацыя", — распавёў ксёндз.
Як растлумачыў ксёндз, прылада — "цалкам электрычная з вялікімі дынамікамі". Па сутнасці, яна проста прайгравае перазвон.
Куплялі прыладу не так даўно — да сустрэчы Савета канферэнцый біскупаў Еўропы. Па словах суразмоўцы агенцтва, "званы" выкарыстоўваліся больш як "куранты", якія адлічваюць час. "Яны не званілі перад службамі", — дадаў Санько.
Касцёл святога Сымона і святой Алены лічыцца самым вядомым каталіцкім храмам Мінска. Будаўніцтва касцёла праходзіла ў 1905-1910 гады. Ужо ў 2017-м будынак касцёла закрыюць на рэканструкцыю — будынку вернуць гістарычнае аблічча.