Упершыню ў Гомелі прадставяць больш за 300 твораў польскіх мастакоў

© Photo : Гомельскі палацава-паркавы ансамбльУпершыню ў Гомелі прадставяць больш за 300 твораў польскіх мастакоў
Упершыню ў Гомелі прадставяць больш за 300 твораў польскіх мастакоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гомельскі палац прымае выставу "Майстры польскага малюнка" са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Упершыню ў Гомелі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX-XX стагоддзяў, паведамілі Sputnik у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

Нацыянальны мастацкі музей - Sputnik Беларусь
У Мінску пакажуць творы вялікіх нямецкіх мастакоў ХХ стагоддзя

Адкрыццё выставы "Майстры польскага малюнка" са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках адбудзецца 5 кастрычніка а 16 гадзіне ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.

"Сярод аўтараў — вялікія майстры Польшчы — Юліюш Косак (1824-1899), Ян Матэйка (1838-1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836-1893), Максіміліян Герымскі (1846-1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849-1915), Станіслау Віткевіч (1851-1915), Лявон Вычулкаўскі (1852-1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч "Віткацы" (1885-1939), Альфонс Карны (1901-1989) і іншыя", — распавялі арганізатары.

Выставу адрознівае багатая жанравая разнастайнасць твораў. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і сюжэтныя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі.

Па словах арганізатараў, асаблівай увагі заслугоўваюць малюнак "Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце", выкананы адным з найбуйнейшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя Янам Матэйкай; "Пейзаж" Максіміліяна Герымскага; накіды, эскізыі Станіслава Віткевіча і яго сына і вучня; малюнкі аднаго з прадстаўнікоў мастацтва так званай Другой Рэчы Паспалітай (1918-1939) Станіслава Ігнацы Віткевіча (Віткацы).

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку - Sputnik Беларусь
Фота
Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў

Значную частку выставы складаюць яркія прыклады карыкатуры, мастацтва якой атрымала асаблівае прызнанне ў XIX стагоддзі. Гэта вострыя па сваіх характарыстыках і вельмі пластычныя ў графічным вырашэнні карыкатуры Чэслава Садоўскага (1902-1959), дабрадушныя шаржы Юзафа Бліхарскага (1886-1941), напоўненыя мяккім гумарам гратэскі Альфрэда Веруш-Кавальскага.

На выставе прадстаўлены выдатныя ўзоры жанру партрэта: "Партрэт Станіслава Віткевіча" Антонія Піятроўскага (1853-1924), "Партрэт Людвіка Гераніма Морштына" Людаміра Сляндзіньскага (1889-1980), "Партрэт Аляксандра Мана" Зыгмунта Бадоўскага (1875-1959) (1894) і Густава Пілаці (1874-1931) (1911), а таксама аўтапартрэты Браніслава Вішнеўскага (1866-1939), Тадэвуша Болаза (1910-1992) і Чэслава Садоўскага.

"Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з вельмі цікавым матэрыялам — творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з'яўляецца прэзентацыяй Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках, размешчаных у Падляшскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю", — дадалі ў Гомельскім палацы.

Выстава будзе працаваць да 19 лістапада 2017 года.

Стужка навiн
0