Фота

Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў

Беларусь адзначае гэтай восенню 200-годдзе з даты ўтварэння тайнай суполкі філаматаў у Віленскім універсітэце.
Студэнты Віленскага ўніверсітэта ўвосень 1817 года заснавалі таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (з грэчаскай мовы рhilomathes — аматар ведаў — Sputnik). Ініцыятарамі стварэння згуртавання сталі Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Язэп Яжоўскі, Анупрэй Петрашкевіч і Францішак Малеўскі.
Пас Дамейка на прэзентацыя кнігі, прысвечанай праслаўленаму продку - Sputnik Беларусь
У Мінску прэзентавалі беларускамоўнае выданне пра Ігната Дамейку
У 1820 годзе ўтварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.
Уступ у таварыства быў рэгламэнтаваны адмысловым парадкам: малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Таксама абавязковай была рэкамэндацыя аднаго з сяброў згуртавання. Новы сябр даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам.
У 1823 годзе згуртаванне было выкрытае ўладамі, а члены таварстываў філаматаў і філарэтаў аказаліся за кратамі. Пасля судовага разбіральніцтва многія былі пакараныя турмой і высылкай.
Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі - Sputnik Беларусь
Дэкан гістфака БДУ пра беларускую інтэлігенцыю і асветніцкі рух
Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у беларускай культуры. Сябры таварыства ставілі пачаткова перад сабою культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла і сацыяльна-палітычны накірунак.
Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі.
З нагоды святочнага юбілею Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў адмысловую экскурсію па месцах, якія звязаны з найбольш вядомымі асобамі таемнага згуртавання.
© Sputnik / Станіслаў АндросікПершай кропкай літаратурнай вандроўкі стала сядзіба Міцкевічаў у Завоссі.
Першай кропкай літаратурнай вандроўкі стала сядзіба Міцкевічаў у Завоссі. - Sputnik Беларусь
1/13
Першай кропкай літаратурнай вандроўкі стала сядзіба Міцкевічаў у Завоссі.
© Sputnik / Станіслаў АндросікСядзіба Міцкевічаў была знішчана падчас Першай сусветнай вайны. Дом аднавілі да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. За аснову быў узяты малюнак Э. Паўловіча, мастака з Наваградка, які ён зрабіў летам 1843 года.
Сядзіба Міцкевічаў была знішчана падчас Першай сусветнай вайны. Дом аднавілі да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. За аснову быў узяты малюнак Э. Паўловіча, мастака з Наваградка, які ён зрабіў летам 1843 года. - Sputnik Беларусь
2/13
Сядзіба Міцкевічаў была знішчана падчас Першай сусветнай вайны. Дом аднавілі да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. За аснову быў узяты малюнак Э. Паўловіча, мастака з Наваградка, які ён зрабіў летам 1843 года.
© Sputnik / Станіслаў АндросікНа другім паверсе лямуса ў сядзібе Міцкевічаў у Завоссі Адам любіў у юнацтве адпачываць і пісаць.
На другім паверсе лямуса ў сядзібе Міцкевічаў у Завоссі Адам любіў у юнацтве адпачываць і пісаць. - Sputnik Беларусь
3/13
На другім паверсе лямуса ў сядзібе Міцкевічаў у Завоссі Адам любіў у юнацтве адпачываць і пісаць.
© Sputnik / Станіслаў АндросікФіламаты лічылі малако сімвалам чысціні і пілі яго на таемных сустрэчах. Удзельнікі літаратурнага падарожжа таксама адчулі сябе крыху філаматамі.
Філаматы лічылі малако сімвалам чысціні і пілі яго на таемных сустрэчах. Удзельнікі літаратурнага падарожжа таксама адчулі сябе крыху філаматамі. - Sputnik Беларусь
4/13
Філаматы лічылі малако сімвалам чысціні і пілі яго на таемных сустрэчах. Удзельнікі літаратурнага падарожжа таксама адчулі сябе крыху філаматамі.
© Sputnik / Станіслаў АндросікШабля была адзнакай годнасці кожнага шляхціча. Міцкевічы былі хоць і дробнай, але ўсё ж такі шляхтай.
Шабля была адзнакай годнасці кожнага шляхціча. Міцкевічы былі хоць і дробнай, але ўсё ж такі шляхтай. - Sputnik Беларусь
5/13
Шабля была адзнакай годнасці кожнага шляхціча. Міцкевічы былі хоць і дробнай, але ўсё ж такі шляхтай.
© Sputnik / Станіслаў АндросікШляхта ведала гісторыю сваёй сям'і, і для гэтага рабіліся адмысловыя радаводы.
Шляхта ведала гісторыю сваёй сям'і, і для гэтага рабіліся адмысловыя радаводы. - Sputnik Беларусь
6/13
Шляхта ведала гісторыю сваёй сям'і, і для гэтага рабіліся адмысловыя радаводы.
© Sputnik / Станіслаў АндросікПрацоўны стол у маленькім сціплым пакойчыку ў сядзібе Міцкевічаў.
Працоўны стол у маленькім сціплым пакойчыку ў сядзібе Міцкевічаў. - Sputnik Беларусь
7/13
Працоўны стол у маленькім сціплым пакойчыку ў сядзібе Міцкевічаў.
© Sputnik / Андросік СтаніслаўТуганавіцкі парк лічыцца класічным узорам пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. Менавіта ў гэтым парку Адам Міцкевіч шпацыраваў са сваёй першай каханай Марыляй Верашчакай.
Туганавіцкі парк лічыцца класічным узорам пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. Менавіта ў гэтым парку Адам Міцкевіч шпацыраваў са сваёй першай каханай Марыляй Верашчакай. - Sputnik Беларусь
8/13
Туганавіцкі парк лічыцца класічным узорам пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. Менавіта ў гэтым парку Адам Міцкевіч шпацыраваў са сваёй першай каханай Марыляй Верашчакай.
© Sputnik / Станіслаў АндросікУ 1815—1820 гадах Туганавіцкімі гасцямі часта былі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Зараз помнік прыроды і гісторыі знаходзіцца ў занядбаным стане.
У 1815—1820 гадах Туганавіцкімі гасцямі часта былі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Зараз помнік прыроды і гісторыі знаходзіцца ў занядбаным стане. - Sputnik Беларусь
9/13
У 1815—1820 гадах Туганавіцкімі гасцямі часта былі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Зараз помнік прыроды і гісторыі знаходзіцца ў занядбаным стане.
© Sputnik / Станіслаў АндросікНедалёка ад парка ва ўрочышчы Кут у лясным масіве ляжыць валун — "камень філарэтаў", каля якога А. Міцкевіч, яго сябры Т. Зан, Я. Чачот, І. Дамейка, Ю. Яжэўскі, Ф. Малеўскі і іншыя таемна сустракаліся.
Недалёка ад парка ва ўрочышчы Кут у лясным масіве ляжыць валун — камень філарэтаў, каля якога А. Міцкевіч, яго сябры Т. Зан, Я. Чачот, І. Дамейка, Ю. Яжэўскі, Ф. Малеўскі і іншыя таемна сустракаліся. - Sputnik Беларусь
10/13
Недалёка ад парка ва ўрочышчы Кут у лясным масіве ляжыць валун — "камень філарэтаў", каля якога А. Міцкевіч, яго сябры Т. Зан, Я. Чачот, І. Дамейка, Ю. Яжэўскі, Ф. Малеўскі і іншыя таемна сустракаліся.
© Sputnik / Станіслаў АндросікНаступны пункт вандроўкі - Наваградак. Дом, які пабудаваў бацька Адама Міцкевіча, быў знішчаны. Сучасны адноўлены выгляд ён набыў у 1990 годзе пасля рэканструкцыі.
Наступны пункт вандроўкі - Наваградак. Дом, які пабудаваў бацька Адама Міцкевіча, быў знішчаны. Сучасны адноўлены выгляд ён набыў у 1990 годзе пасля рэканструкцыі. - Sputnik Беларусь
11/13
Наступны пункт вандроўкі - Наваградак. Дом, які пабудаваў бацька Адама Міцкевіча, быў знішчаны. Сучасны адноўлены выгляд ён набыў у 1990 годзе пасля рэканструкцыі.
© Sputnik / Андросік СтаніславФара Вітаўта, дзе хрысцілі маленькага Адама, а таксама ў 1422 годзе адбыўся шлюб Ягайлы і Соф'і Гальшанскай.
Фара Вітаўта, дзе хрысцілі маленькага Адама, а таксама ў 1422 годзе адбыўся шлюб Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. - Sputnik Беларусь
12/13
Фара Вітаўта, дзе хрысцілі маленькага Адама, а таксама ў 1422 годзе адбыўся шлюб Ягайлы і Соф'і Гальшанскай.
© Sputnik / Станіслаў АндросікНапрыканцы вандроўкі падарожнікі завіталі ў Карэлічы, дзе стаіць помнік Яну Чачоту. Дзейнасць сябра філаматаў складана пераацаніць, бо Ян Чачот быў адным з першых збіральнікаў беларускага фальклора.
Напрыканцы вандроўкі падарожнікі завіталі ў Карэлічы, дзе стаіць помнік Яну Чачоту. Дзейнасць сябра філаматаў складана пераацаніць, бо Ян Чачот быў адным з першых збіральнікаў беларускага фальклора. - Sputnik Беларусь
13/13
Напрыканцы вандроўкі падарожнікі завіталі ў Карэлічы, дзе стаіць помнік Яну Чачоту. Дзейнасць сябра філаматаў складана пераацаніць, бо Ян Чачот быў адным з першых збіральнікаў беларускага фальклора.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі