МІНСК, 4 кас — Sputnik, Аляксей Стэфанаў. У аўторак вечарам у тэатры "Расія" адбылася цырымонія ўручэння расійскай нацыянальнай прэміі за вышэйшыя дасягненні ў галіне тэлевізійных мастацтваў ТЭФІ. Спецпрыз гэтай прэміі — статуэтку "Арфея" заваяваў фінал вакальнага конкурсу для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!".
"Вы не ўяўляеце, што гэта такое, калі падыходзіць маленькі такі сямігадовы хлапчук, які ў першы раз у жыцці выехаў са свайго невялікага мястэчка, з дзіцячага дома і апынуўся ў Маскве на тэлебачанні, абдымае цябе, кажа "дзякуй" і сыходзіць. Гэта сапраўды важна і гэта для нас усіх, я ўпэўнены, самае каштоўнае", — сказаў падчас уручэньня прэміі генеральны прадзюсар тэлеканала НТБ Цімур Вайнштэйн, які прыняў статуэтку "Арфея".
Праект Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik і тэлеканала НТБ "Ты супер!" аб'яднаў 92 юных вакаліста з дзіцячых дамоў, прыёмных сем'яў і школ-інтэрнатаў Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі. Фіналістамі конкурсу сталі дзесяць чалавек, а першае месца заваявала Валерыя Адлейба з Абхазіі.
Правядзенне першага вакальнага конкурсу падштурхнула арганізатараў да ідэі праводзіць сярод дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яшчэ і танцавальнага праекта. Конкурс "Ты супер! Танцы" стартаваў у верасні, за поспехамі амаль 150 канкурсантаў можна сачыць кожную суботу на тэлеканале НТБ і штодня на сайтах агенцтва Sputnik. Вядучым гэтага праекта стаў Аляксандр Алешка, сябрам журы — харэограф і рэжысэр тэатральных пастановак Ягор Дружынін, балерына і вядучая салістка Вялікага тэатра Крысціна Крэтава, харэограф Яўген Папунаішвілі, актрыса тэатра і кіно Анастасія Заваратнюк.
А ўслед за танцавальным праектам Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik і тэлеканалам НТБ будзе праведзены другі вакальны конкурс "Ты супер". Кастынг ужо пачаўся.