Якія гістарычныя фэсты пройдуць у Беларусі ў 2018 годзе

© Sputnik / Юлія Хвошч"Наш Грунвальд-2017"
Наш Грунвальд-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль "Наш Грунвальд" у 2018 годзе адбудзецца ўжо ў дзесяты раз. "Бітва чатырох эпох" і "Шлях вікінгаў" таксама працягнуць сваю гісторыю.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Гістарычныя фестывалі і ў далейшым плануюць праводзіць у Беларусі, так як яны прыцягваюць не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў з розных краін, паведаміў арганізатар фестываляў беларускай культуры, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак на сустрэчы з журналістамі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Бліжэйшыя планы

"У нас ёсць план фестываляў на наступны год. Першым фестывалем у 2018 годзе будзе "Бітва чатырох эпох", праходзіць ён будзе ў маі ў парку гісторыі "Сула". Кожны год мы мяняем эпохі, якія ўдзельнічаюць. Калі ў мінулым годзе былі вікінгі, сярэднія стагоддзі, шляхта і эпоха Напалеона, то ў наступным годзе дзве з эпох будуць новымі", — сказаў Рак.

Наступны фестываль, па яго словах, — "Свята сонца", традыцыйны летні оўпэн-эйр, які прысвечаны Купаллю. Ён праводзіцца ў музычным фол-фармаце.

"Мы стараемся запрашаць калектывы, якія граюць фолк, — ад аўтэнтыкі да фолк-метала. Другі блок гэтага фестывалю — выступленні фаер-шоу каманд. У гэтым годзе ў нас было 23 каманды, у наступным годзе мы яшчэ паспрабуем пашырыць склад, абярэм самыя лепшыя калектывы з самымі лепшымі праграмамі", — падзяліўся Рак.

"Наш Грунвальд"

"У 2018 годзе фестываль "Наш Грунвальд" будзе праходзіць ужо ў дзесяты раз, і гэта паказвае, што мы рухаемся ў правільным кірунку. Цікавасць да яго расце: нават у гэтым годзе ў нас ужо была аўдыторыя не толькі беларуская, да нас прыязджалі з Расіі, былі госці з Італіі, з Кітая", — распавёў ён. 

Фестываль Шлях вікінгаў - Sputnik Беларусь
Фота
Фестываль "Шлях вікінгаў": бітва на Нямізе, спякота і музычны open-air

Арганізатар гістарычных фестываляў таксама раскрыў некаторыя дэталі юбілейнага фестывалю ў будучым годзе. Стала вядома, што плануецца пабудаваць замак, які будуць штурмаваць. "Таксама ў нас ёсць жаданне і магчымасць правесці поўнафарматны конны турнір па правілах XIV-XV стагоддзяў. Да гэтага на працягу васьмі гадоў мы праводзілі спаборніцтвы ў фармаце паказальных выступленняў", — паведаміў Рак.

Паводле яго слоў, акрамя коннага турніру сюрпрызаў на "Нашым Грунвальдзе" будзе шмат.

Гісторыя і кухня

Яшчэ адзін праект, які будзе рэалізаваны, — фестываль "Шлях вікінгаў". Арганізатары ў дадзены момант вызначаюцца з месцам яго правядзення. Магчыма, ён пройдзе на іншай пляцоўцы, а не ў парку "Сула".

Таксама ў 2018 годзе плануецца кулінарны фестываль, які Рак праводзіў ужо два разы. Па яго словах, мерапрыемства цікавае, нягледзячы на яго стратнасць.

Чарка-шкварка на Суле - Sputnik Беларусь
Фота
"Чарка-шкварка на Суле": гісторыя кухні, шляхта і музыка

"Мы спрабуем праводзіць яго ў рэчышчы ўсіх астатніх нашых мерапрыемстваў з гістарычным ухілам. У гэтым годзе ў нас былі майстар-класы ад Алеся Белага, Аляксандра Чыкілеўскага па традыцыйнай кухні. За аснову фестывалю былі абраныя кухні чатырох нацый, якія жылі на тэрыторыі нашай краіны: габрэйская, беларуска-літвінская, татарская і шатландская кухня", — адзначыў ён.

Мерапрыемства "Мінск старажытны" — традыцыйны для Мінска фестываль, які праходзіць у Дзень горада, таксама плануюць правесці, але з некаторымі зменамі. "Ёсць шэраг момантаў, якія мы будзем мяняць на фестывалі, будзем уводзіць нейкія новыя "фішкі", новыя блокі", — падзяліўся Рак.

Стужка навiн
0