Прадметы хатняга побыту XVI-ХХ стагоддзяў пакажуць на выставе ў Мінску

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЖалезныя прасы на вугалях, архіўнае фота
Жалезныя прасы на вугалях, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Размешчаны экспанаты такім чынам, што наведвальнік можа прасачыць тэхнічны прагрэс і тэндэнцыі змены бытавой тэхнікі цягам пяці стагоддзяў.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. У Гасцёўні Уладзіслава Галубка 26 кастрычніка пачне працу выстава "Старая, старая кухня", паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнага гістарычнага музея.

Жанчыны за прасамі ў фальварку Тышкевічаў - Sputnik Беларусь
Жлукта — пральная машына прабабуль

Экспазіцыя налічвае больш за 100 прадметаў даўніны розных эпох, якія маюць дачыненне да побыту людзей свайго часу, а таксама калісьці даўно служылі чалавеку для палягчэння яго бытавых умоў, стваралі ўтульнасць і ўпрыгожвалі яго жыллё. Яны наглядна адлюстроўваюць эвалюцыю чалавечай думкі і тэхнічнага прагрэсу ў знаёмых рэчах. Тут можна ўбачыць прадметы хатняга побыту XVI-ХХ стагоддзяў: розныя бытавыя прыборы і кухоннае начынне, сабранае з усяго свету.

"Наведвальнікі выставы "Старая, старая кухня" патрапяць у дзіўнае царства рарытэтнага хатняга кухоннага начыння, бытавой тэхнікі, абсталявання: дзіўных сокавыціскалак і гароднінадавілак, механічных машынак для нарэзкі, цёрак — увогуле, усяго таго, што калісьці цешыла сваёй навізной гаспадынь, а цяпер стала рарытэтам", — распавялі ў музеі.

Старыя рэчы бываюць на здзіўленне вельмі простымі ў звароце, але вельмі эфектыўнымі і зручнымі.

Сярод кухонных прыладаў ёсць таксама ўнікальныя мясасечкі, прылады для чысткі гародніны і садавіны, перамолвання цукру і вырабу сасісак, чайнікі, першыя кухонныя камбайны і многае іншае.

Сарочку рабілі прамой, без усялякіх вытачак, непрыталенай і яна падпяразвалася поясам - Sputnik Беларусь
Не толькі дранікі: як скарыстаць бульбу у гаспадарцы і пры чым тут вышыванка

"Акрамя таго, на выставе прадстаўлена ўнікальная калекцыя старадаўніх прасаў. Тут і звычайныя чыгунныя, і на пару. Ёсць вугальныя, якія доўга трымалі цяпло, а таксама іх керамічныя і драўляныя "суродзічы". Самы цяжкі важыць 16 кілаграмаў. Самыя маленькія — керамічныя, іх даўжыня — не больш чым пяць сантыметраў. Праўда, роля ім адводзілася вельмі сур'ёзная. У сярэднія вякі такімі разгладжвалі каўняры і абшэўкі шляхетным вяльможам", — дадалі ў прэс-службе.

Адзін з найбольш арыгінальных — гэта амерыканскі спіртавы прас. У яго залівалі спірт, падпальвалі і прас награваўся. У нашай краіне ён з'явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя і каштаваў даражэй каровы — пяць рублёў. А "патрыярх" экспазіцыі прасаў датуецца XVI стагоддзем — гэта англійскі карабельны прас у выглядзе патэльні, куды змяшчалі гарачае вуголле.

Асобна, як элемент дэкору, прадстаўленыя сувенірныя прасы.

Размешчаны экспанаты такім чынам, што наведвальнік можа прасачыць тэхнічны прагрэс і тэндэнцыі змены бытавой тэхнікі.

Стужка навiн
0