У цэнтры Масквы знайшлі скарб манет часоў Пятра I

© Photo : Афіцыйны сайт Мэра МасквыУ цэнтры Масквы знайшлі скарб манет часоў Пятра I
У цэнтры Масквы знайшлі скарб манет часоў Пятра I - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як мяркуюць навукоўцы, гэта паслярэформавыя капейкі часоў Пятра I (1696-1718 гады). Яны былі ўведзеныя ў абарачэнне пасля фінансавага крызісу канца XVII стагоддзя.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Скарб з 97 манетамі канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя знойдзены на Ніжняй Радзішчаўскай вуліцы ў цэнтры Масквы, паведамляецца на афіцыйным партале мэра расійскай сталіцы.

У цэнтры Масквы знайшлі скарб часоў Івана Грознага - Sputnik Беларусь
У цэнтры Масквы знайшлі скарб часоў Івана Грознага

"Ужо другую за два месяцы схованку з манетамі знайшлі на Ніжняй Радзішчаўскай вуліцы. У канцы верасня там знайшлі 41 капейку са сплаву срэбра і медзі часоў праўлення Васіля Шуйскага і Міхаіла Раманава (XVII стагоддзе). Цяпер непадалёк ад першага скарбу выяўленыя 97 манет з такога ж сплаву. Новая знаходка датуецца канцом XVII — пачаткам XVIII стагоддзя", — гаворыцца ў паведамленні.

Як распавёў кіраўнік дэпартамента культурнай спадчыны Масквы Аляксей Емяльянаў, скарб знойдзены пры аглядзе будаўнічай траншэі каля дома 10, пабудовы 1 на Ніжняй Радзішчаўскай вуліцы паблізу ад царквы Мікалая Цудатворца на Балванаўцы.

"Магчыма, гэтая царква і была ў свой час арыенцірам для таго, хто пакінуў манеты. Ва ўсякім выпадку, толькі яна захавалася з тых часоў на дадзеным участку. Сам скарб мог быць закапаны, да прыкладу, пад агароджай царквы", — выказаў меркаванне ён.

Раннелітоўскія манеты, якія набылі з дапамогаю краўдфандынга - Sputnik Беларусь
Раннелітоўскія манеты коштам больш за $4 тысячы паказалі ў Мінску

Па словах Емяльянава, агульная вага скарбу складае 23,8 грама. Дыяметр манет не перавышае васьмі міліметраў, таўшчыня кожнай — каля міліметра.

Адзначаецца, што манеты знаходзіліся глыбока ў зямлі. Пасудзіна або мяшочак, у якім іх закапалі, не ацалеў. З-за наяўнасці медзі ў складзе манет яны акісліліся і моцна прыліплі адна да адной, дзякуючы чаму захавалі каштоўнасць.

Як мяркуюць навукоўцы, гэта паслярэформавыя капейкі часоў Пятра I (1696-1718 гады). Яны былі ўведзеныя ў абарачэнне пасля фінансавага крызісу канца XVII стагоддзя.

Стужка навiн
0