МІНСК, 30 кас — Sputnik. Апоўзень, які ўтварыўся раней з усходняга боку гары Гедыміна, ссунуўся пасля начнога дажджу, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага музея Літвы.
Па паведамленні музея, з усходняга боку гары Гедыміна ля падножжа схілу апоўзень, які ўтварыўся раней, пасля начнога дажджу ссунуўся ўніз і спыніўся каля адмыслова сфармаванай апоры.
За сітуацыяй на гары, дзе размешчана Вежа Гедыміна, вядзецца кругласутачнае назіранне. Падрадчык абавязваецца неадкладна рэагаваць на любыя змены грунту на схіле гары.
Урад Літвы выдзеліў каля трох мільёнаў еўра на тэрміновыя будаўнічыя работы па ўмацаванні пагорка і выратаванне Вежы Гедыміна. Раней апоўзні адбываліся на паўночна-заходнім і паўднёва-ўсходнім схілах.
У суботу на гары Гедыміна сышоў апоўзень на паўднёва-заходнім схіле. Дэфармацыя грунта склала 8-10 метраў у даўжыню і да шасці метраў у шырыню.
Гара Гедыміна ў вышыню дасягае каля 40 метраў, схілы гары стромкія — да 60 градусаў.