МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не згуляе ў фінале Кубка Федэрацыі ў Мінску супраць зборнай ЗША, паведамілі Sputnik у Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ).
У пачатку кастрычніка старшыня БТФ Сяргей Цяцерын заявіў, што Азаранка вядзе падрыхтоўку да важнага матчу, які пройдзе на кортах "Чыжоўка-Арэны" 11 і 12 лістапада. Ён дадаў, што прыезд тэнісісткі ў Мінск залежыць ад вынікаў чарговага пасяджэння па справе аб апякунстве над сынам Леа, якое павінна было адбыцца 12 кастрычніка.
У сераду капітан жаночай каманды Беларусі Эдуард Дуброў агучыў імёны спартсменак, якія будуць змагацца супраць амерыканак.
У састаў зборнай увайшлі:
- Арына Сабаленка (адзіночны разрад: 78 WTA, парны разрад: 442 WTA)
- Аляксандра Сасновіч (адзіночны разрад: 87 WTA, парны разрад: — WTA)
- Вера Лапко (адзіночны разрад: 130 WTA, парны разрад: 103 WTA)
- Лідзія Марозава (адзіночны разрад: 477 WTA, парны разрад: 69 WTA)
Акрамя Азаранкі, у фінале не прыме ўдзел таксама Вольга Гаварцова.
Састаў амерыканскай каманды выглядае наступным чынам:
- Кока Вандэвеге (адзіночны разрад: 12 WTA, парны разрад: 64 WTA)
- Слоан Стывенс (адзіночны разрад: 13 WTA, парны разрад: 165 WTA)
- Шэлбі Роджерс (адзіночны разрад: 59 WTA, парны разрад: 244 WTA)
- Алісан Рыске (адзіночны разрад: 70 WTA, парны разрад: 121 WTA)
Фінал Кубка Федэрацыі пройдзе на кортах "Чыжоўка-Арэны".
Цырымонія адкрыцця і дзве адзіночныя сустрэчы адбудуцца 11 лістапада, 12 лістапада адбудзецца дзве адзіночныя сустрэчы і адна парная.