МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Доступ турыстаў на гару Гедыміна ў Вільнюсе часова забаронены, паведамілі ў Міністэрстве культуры Літвы.
Рашэнне было прынята пасля таго, як у суботу на ўсходнім схіле гары сышоў апоўзень.
Напярэдадні апоўзень утварыўся на паўднёва-заходнім схіле, паведамляецца на сайце Нацыянальнага музея Літвы. Пад уздзеяннем грунтовых вод тут папоўз уніз тэхнічны грунт аб'ёмам 25 кубаметраў. Было прынята рашэнне пакінуць грунт, яки змясціўся, на тым самым месцы, дзе ён спыніўся, у якасці ахоўнага бар'ера.
Пешаходную зону ля падножжа гары перакрылі, каб выключыць рызыкі для турыстаў.
Раней апоўзень утварыўся і на ўсходнім баку гары Гедыміна. Ён пачаў рух пасля дажджу, але спыніўся каля адмыслова збудаванай апоры.
Дэфармацыя гары, дзе размешчаны галоўны сімвал Літвы — Вежа Гедыміна, пачалася ў лютым 2016 года. З-за прыродных катаклізмаў з паўночнага боку сышоў апоўзень. Улады накрылі тэрыторыю плёнкай, каб у глебу не трапляла вільгаць, але гэта не дапамагло. У сярэдзіне снежня мінулага года апоўзень сышоў ужо з паўднёвай часткі схілу. Некалькі апоўзняў здарыліся і ў бягучым 2017 годзе.
У выніку ў ліпені ўрад Літвы прыняў рашэнне аб выдзяленні трох мільёнаў еўра на тэрміновыя будаўнічыя работы па ўмацаванні горы Гедыміна. Поўнамаштабныя работы па рэстаўрацыі горы павінны скончыцца ў другой палове 2018 года.