У Маскве адзначылі юбілей Якуба Коласа

© Photo : Пасольства Беларусі ў РасііФрагмент экспазіцыі, прысвечанай Якубу Коласу
Фрагмент экспазіцыі, прысвечанай Якубу Коласу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі пясняр унёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Яго творы перакладзены больш чым на 40 моў свету.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю славутага беларускага пісьменніка Якуба Коласа, адбылося 15 лістапада ў Маскве, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Якуб Колас - Sputnik Беларусь
Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…"

"Шаноўнае спадарства! Мне надзвычай прыемна вітаць у гэтай зале ўсіх, хто любіць Беларусь, цікавіцца яе жыццем і культурай. 2017 год у нашай краіне праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа. Перакананы, што сённяшняе мерапрыемства стане яшчэ адным крокам для збліжэння і ўмацавання беларуска-расійскіх літаратурных і культурных сувязяў", — сказаў саветнік-пасланнік Юрый Ярашэвіч.

"У кожнага народа ёсць спевакі, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў адным з такіх сімвалаў з'яўляецца Якуб Колас", — адзначыў дыпламат.

Беларускі пясняр унёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Яго творы перакладзены больш чым на 40 моў свету.

У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прадставіў у Пасольстве выставу, прысвечаную беларускаму класіку: "Якуб Колас: жыццё і творчасць. Расійскімі дарогамі Коласа".

Намеснік старшыні Рэгіянальнай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы", пісьменнік Алесь Кажадуб у сваім выступе казаў пра асабістае ўспрыманне творчасці паэта, якога па праве адносяць да заснавальнікаў новай нацыянальнай літаратуры; аб "уласцівай Дзядзьку Якубу сялянска-прыроднай іпастасі беларускай душы", адзначаў яго любоў да Радзімы і свайго народу.

Тыповы гарадскі склеп сярэдзіны ХХ стагоддзя - Sputnik Беларусь
Гасцінны Якуб Колас: што выносіў са склепа гасцям

Праз гады да цяперашніх прыхільнікаў сваёй творчасці звярнуўся і сам Якуб Колас. З дынамікаў можна было пачуць гукапіс "песняра", дзе Якуб Колас чытаў уласныя вершы.

Упрыгожваннем святочнага вечара стала літаратурная кампазіцыя ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча. Знакаміты верш паэта "Мой родны кут, як ты мне мiлы!" на рускай і беларускай мовах прачыталі артысты тэатра Кацярына Фіневіч і Ігар Пятроў.

Стужка навiн
0