Валянцін Елізар’еў адкрые выставу, прысвечаную мастацтву балета

Падпісацца
Елізар'еў – беларускі балетмайстар, харэограф сусветнага ўзроўню, з імем якога звязаны ўсе значымыя поспехі беларускага балета.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. На адкрыцці выставы ў Доме масонаў выстаўка з усімі прадстаўленымі экспанатамі будзе падаравана Валянцінам Елізар'евым Музею гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, паведамілі Sputnik у музеі.

...і небачныя свету слёзы - Sputnik Беларусь
Фота
Елізар'еў у эмоцыях і жэстах: у Мінску адкрылася незвычайная фотавыстава

Валянцін Елізар'еў — беларускі балетмайстар, харэограф сусветнага ўзроўню, з імем якога звязаны ўсе значымыя поспехі беларускага балета.

"На працягу 35 гадоў ён узначальваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, стварыў больш за 15 спектакляў у Беларусі. Першы балет Елезарьева "Кармэн-сюіта", пастаўлены ім ва ўзросце 26 гадоў, стаў сапраўднай сенсацыяй", — адзначылі арганізатары выставы.

Валянцін Елізар'еў нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баку, пазней з усёй сям'ёй пераехаў у Беларусь. Творчая дзейнасць Валянціна Елізар'ева пачалася яшчэ падчас вучобы ў Ленінградскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы імя Ваганавай і затым у Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава. У 1970 годзе стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў у Маскве. Як адзін з адораных выпускнікоў, якія маюць шэраг самастойных пастановак, у 1973 годзе запрошаны ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусі на пасаду галоўнага балетмайстра.

Валянцін Елізар'еў на рэпетыцыі балета Спартак - Sputnik Беларусь
Фота
Елізар'еў: юбілейны "Спартак" буду глядзець з будкі асвятляльнікаў

Валянцін Елізар'еў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Дружбы народаў, ордэна Айчыны II і III ступені, ордэна Францыска Скарыны, медалі Дружбы, медалі Пушкіна, медалі "Benedictus XVI Pont Max Anno III", медалі ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў", прэміі Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў, прэміі Міжнароднага і Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў за лепшую сучасную харэаграфію, прыза "Benois de la danse" Міжнароднай асацыяцыі танца, Нацыянальнай тэатральнай прэміі, узнагароджаны ганаровымі граматамі і нагруднымі знакамі вышэйшага ўзроўню.

Сёння выбітны балетмайстар з'яўляецца прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і працягвае сваю творчую дзейнасць у вядучых тэатрах Еўропы, Японіі, Кітая, краін Блізкага Ўсходу.

Балеты Елізар'ева "Стварэнне свету", "Спартак", "Шчаўкунчык", "Карміна Бурана", "Балеро", "Вясна святая", "Рамэо і Джульета", "Страсці (Рагнеда)", "Жар-птушка" — найвялікшая спадчына сусветнага мастацтва.

Стужка навiн
0