МІНСК, 11 сне — Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць пацяпленне, у аўторак на паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца да +11°С, паведамілі ў Гідрамеце.
12 снежня надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.
"У аўторак чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам). Уначы і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты, па захадзе месцамі моцны парывісты", — паведамілі Sputnik у панядзелак у Гідрамеце.
Па словах сіноптыкаў, тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да —4..+2°С, у другой палове дня падвысіцца да +2..+8°С; па паўднёвым захадзе ўначы +3..+5°С, удзень +9..+11°С.
13 снежня, у сераду, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам больш прахалодных паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора, на паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, сказалі спецыялісты.
Уначы ў асобных раёнах, удзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Уначы ў паўночна-заходніх раёнах рэспублікі захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы —2..+4°С, максімальная ўдзень 0..+5°С, паведамілі ў Гідрамеце.
14 снежня ўначы надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, днём рэспубліка апынецца ў зоне франтальных сістэм, якія перамесцяцца з тэрыторыі Польшчы.
"Уначы па паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы —1..-7°С, максімальная ўдзень —3..+3°С", — паведамілі сіноптыкі.