Грышын: Выпускнікі РЭУ імя Пляханава высока цэняцца ў краінах СНД

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкРэктар РЭУ імя Г. В. Пляханава, доктар эканамічных навук, прафесар Віктар Грышын
Рэктар РЭУ імя Г. В. Пляханава, доктар эканамічных навук, прафесар Віктар Грышын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле статыстыкі, у Расіі вучацца каля 300 тысяч студэнтаў з-за мяжы, з іх дзве трэціх - з краін СНД, пераважна, з Казахстана. Сярод абітурыентаў з краін блізкага замежжа вялікай папулярнасцю карыстаюцца эканамічныя спецыяльнасці.

Якія напрамкі эканамічнай адукацыі асабліва запатрабаваныя замежнікамі ў Расійскім эканамічным універсітэце (РЭУ) імя Г. В. Пляханава? Што трэба зрабіць, каб паступіць у гэты ўніверсітэт з-за мяжы? Пра гэта карэспандэнту праекта "Сацыяльны навігатар" МІА "Россия сегодня" распавёў рэктар РЭУ імя Г. В. Пляханава, доктар эканамічных навук, прафесар Віктар Грышын.

— Віктар Іванавіч, колькі замежнікаў атрымліваюць эканамічную адукацыю ў РЭУ? Якія ўзроўні і напрамкі падрыхтоўкі сярод іх найбольш папулярныя?

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі - Sputnik Беларусь
Дэкан гістфака БДУ пра беларускую інтэлігенцыю і асветніцкі рух

— У нашым універсітэце вучацца звыш 53 тысяч студэнтаў, у тым ліку ў Маскве — звыш 23 тысяч чалавек. Паўтары тысячы з іх — замежнікі, якія вучацца на праграмах бакалаўрыяту, на спэцыяліста, і ў магістратуры.

Найбольш запатрабаваныя сярод грамадзян СНД так званыя "ўніверсальныя" праграмы бакалаўрыяту па напрамках "Эканоміка" і "Мэнэджмент", якія не прывязаны жорстка да нацыянальнага або рэгіянальнага заканадаўства. Гэта "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт", "Фінансы і крэдыт", "Сусветная эканоміка", "Карпаратыўныя фінансы", "Эканоміка прадпрыемстваў і арганізацый", "Мэнэджмент арганізацыі", "Мэнэджмент рэстараннага бізнэсу", "Маркетынг", "Кіраванне праектамі".

Таксама попытам карыстаюцца праграмы па напрамках "Юрыспрудэнцыя", "Мытная справа", "Гандлёвая справа", "Прыкладная інфарматыка".

Сярод магістарскіх праграм у замежных студэнтаў найбольш папулярныя праграмы па фінансавым мэнэджменце, міжнароднаму бізнэсу, міжнароднаму маркетынгу.

— Чым, на Ваш погляд, абумоўлена высокая запатрабаванасць праграм РЭУ сярод замежных абітурыентаў?

БДУ - Sputnik Беларусь
БДУ ўпершыню ўвайшоў у расійскі міжнародны рэйтынг універсітэтаў

— У першую чаргу, вядома, высокай якасцю адукацыі, якая пацверджана вынікамі нацыянальных і міжнародных рэйтынгаў (QS, 4ICU, Webometrics).

Наша ВНУ ўваходзіць у рэйтынгі міжнароднага агенцтва Quacquarelli Symonds — QS World University Rankings, QS University Rankings: BRICS, QS University Rankings: Emerging Europe and Central Asia.

— У 2015 годзе РЭУ стаў першым універсітэтам Расіі, які атрымаў у рэйтынгу QS Stars University Ratings катэгорыю "4 зоркі". Па якіх крытэрах ацэньвалася ВНУ?

— Гэты рэйтынг у катэгорыі "якасць навучання" бярэ ў разлік задаволенасць студэнтаў працэсам і вынікамі навучання, долю выпускнікоў, якія вырашылі працягваць адукацыю на больш высокім узроўні, а таксама суадносіны колькасці выкладчыкаў і студэнтаў. Чым менш студэнтаў прыходзіцца ў ВНУ на аднаго выкладчыка (у РЭУ, у сярэднім, гэта 12 студэнтаў), тым больш часу можа надаваць выкладчык кожнаму студэнту, тым шырэй спектр прапанаваных індывідуальных адукацыйных траекторый.

Міжнародныя эксперты прызналі найбольш моцнымі бакамі нашага ўніверсітэта якасць адукацыі, працаўладкаванне выпускнікоў і якасць анлайн/дыстанцыйнага навучання. Акрамя таго, наша ВНУ адрозніваецца тым, што студэнт можа вучыцца адзін ці два семестры за мяжой у адным з 140 ВНУ-партнёраў па праграмах абмену або двайнога дыплома.

— Якія перавагі працаўладкавання атрымліваюць вашыя замежныя студэнты?

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Каханоўскі: для сумеснай магістратуры БДУ і МДУ ужо ёсць напрацоўкі

— РЭУ — вялікі ўніверсітэт. Дзякуючы гэтаму, мы можам запрашаць для чытання лекцый вядучых замежных выкладчыкаў, прадстаўнікоў расійскіх і міжнародных арганізацый, работнікаў пасольстваў.

Для студэнтаў РЭУ некалькі разоў на год ладзяцца Дні кар'еры, дзе студэнты могуць уладкавацца і на практыку ў цікавую для іх кампанію, і на працу. Прадстаўніцтвы пасольстваў і філіялы замежных кампаній з краін СНД мэтанакіравана шукаюць будучых работнікаў сярод выпускнікоў РЭУ.

У сценах нашага ВНУ вучыліся многія члены ўрадаў дзяржаў СНД, вядомыя палітыкі і эканамісты, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній. Да прыкладу, з 20 грамадзян Казахстана, якія скончылі РЭУ за апошнія 3 гады, 17 чалавек працуюць у нацыянальных кампаніях і дзяржаўных арганізацыях.

Праз год пасля заканчэння ўніверсітэта доля працаўладкаваных выпускнікоў РЭУ складае звыш 80%, пры гэтым сярод замежных студэнтаў з краін былога СССР гэтая доля вышэй, паколькі атрыманая ў Расійскім эканамічным універсітэце адукацыя высока цэніцца, перш за ўсё, у Беларусі, Малдове, Казахстане, Узбекістане, Азербайджане, Арменіі, Украіне.

— Як будзе адбывацца прыём замежных грамадзян на эканамічныя спецыяльнасці ў 2018 годзе?

— Працэдура паступлення не зведае істотных змен. Для прыёму замежных абітурыентаў на бюджэтнай аснове выдзелена 450 месцаў. Заяўкі на навучанне падалі 150 абітурыентаў, з іх больш за ўсё заявак пададзена на эканоміку і менеджмент. Для прыёму на пазабюджэтнай аснове выдзелена 165 месцаў, з іх 120 на эканамічныя спецыяльнасці.

У нашым універсітэце для замежных грамадзян вызначаны асобны пералік уступных выпрабаванняў. Абітурыентам праграм бакалаўрыяту эканамічнай накіраванасці трэба будзе здаваць усяго два іспыты. Дарэчы, скарочаны спіс уступных выпрабаванняў для замежнікаў дзейнічае для ўсіх напрамкаў падрыхтоўкі бакалаўраў і спецыяльнасцяў пры паступленнi на пазабюджэтныя месцы.

У абітурыентаў, якія здаюць Адзіны дзяржаўны экзамен (напрыклад, калі яны сканчаюць школу ў Расіі), ёсць магчымасць скарыстацца яго вынікамі пры паступленні.

— Ці не маглі б Вы даць некалькі практычных парадаў замежным абітурыентам, якія хацелі б паступіць у РЭУ на эканамічныя спецыяльнасці?

— Галоўная рэкамендацыя ўсім абітурыентам: якасна падрыхтавацца да іспытаў.

Студэнты перад іспытам - Sputnik Беларусь
Беларускія алімпіяднікі змогуць паступаць у РФ без экзаменаў

Замежным абітурыентам эканамічных спецыяльнасцяў у 2018 годзе трэба будзе здаць два ўступныя іспыты — матэматыку і замежную мову, або прадставіць вынікі АДЭ па гэтых прадметах.

Мы свядома прыбралі з пераліку ўступных выпрабаванняў рускую мову і грамадазнаўства, якія здаюць грамадзяне Расіі. Справа ў тым, што праграма па грамадазнаўстве, якая вывучаецца ў расійскіх школах, уключае ў сябе аспекты расійскага права, з якімі замежнікі могуць быць папросту незнаёмыя.

Што ж тычыцца рускай мовы, то нават рабяты, якія прыязджаюць вучыцца на рускамоўныя, а не англамоўныя праграмы, ужо прайшлі навучанне на падрыхтоўчым факультэце. І хоць яны выдатна размаўляюць на мове, усё роўна сутыкаюцца са складанасцямі рускай граматыкі і пунктуацыі.

Для іспыту па замежнай мове абітурыент сам можа выбраць, што здаваць: англійскую, нямецкую, французскую або іспанскую мову.

Праграма ўсіх уступных іспытаў размешчана на сайце Універсітэта, так што кожны жадаючы можа азнаёміцца з тэмамі, якія будуць уключаны ў экзаменацыйныя заданні, і рэкамендаванай для падрыхтоўкі літаратурай.

Стужка навiн
0