Відэа

Беларусы разам з каталікамі ўсяго свету адзначылі Каляды

Падпісацца
Глядзіце на відэа Sputnik каляднае богаслужэнне ў мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены і архікатэдральным саборы імя Святой Дзевы Марыі.

Каталікі ўсяго свету, а таксама пратэстанты, англікане і шэраг праваслаўных, якія вядуць лік дням па Грыгарыянскім календары, адзначаюць у панядзелак Раство Хрыстова. Галоўная служба прайшла напярэдадні ў саборы Святога Пятра ў Ватыкане, а ў беларускай сталіцы вернікі прыйшлі ў архікатэдру імя Святой Дзевы Марыі і касцёл Святога Сымона і Святой Алены (які мінчане традыцыйна называюць Чырвоным касцёлам).

Кандрусевіч павіншаваў каталіцкіх вернікаў з Калядамі - Sputnik Беларусь
Відэа
Кандрусевіч павіншаваў каталіцкіх вернікаў з Калядамі

Са святам беларусаў павіншавалі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Каталіцкага касцёлу ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.

Беларускі лідар назваў Каляды святам абнаўлення, спагады і міласэрнасці.

"Няхай гэтае свята прынясе мір Хрыстовы у вашыя сэрцы, а праз вас у вашы сем'і і ва ўсё наша грамадства", — у сваю чаргу сказаў арцыбіскуп.

Каталікі з'яўляюцца другой па колькасці пасля праваслаўных канфесіяй у Беларусі. Больш падрабязна аб калядных традыцыях і гісторыі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Стужка навiн
0