Радыё

Рак: у Батсадзе абяцаем асаблівую калядную "паласу перашкод"

© Sputnik / Ирина ПетровичКіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак і музыка Аляксей Шыраеў
Кіраўнік экстрым-тэатра Берсерк Аляксандр Рак і музыка Аляксей Шыраеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандар Рак распавёў радыё Sputnik Беларусь пра тое, як у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі напачатку студзеня пройдзе святкаванне Каляд.
Рак: у Ботсадзе абяцаем асаблівую калядную "паласу перашкод"

Святочная акцыя "Калядныя забавы" пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску 6 студзеня. Такім чынам тэатр "Берсерк" працягвае і супрацоўніцтва з Батанічным садам, і цэлы шэраг калядных імпрэз у Беларусі ўжо ў новым 2018 годзе.

Для гасцей ігралі музыкі на аўтэнтычных нацыянальных інструментах - Sputnik Беларусь
Фота
"Каляды" у Дудутках: танцы і забавы ад душы

"На Калядах у Батсадзе будзе некалькі частак: музычная, інтэрактыўная, абрадавая. Абяцаем пастаноўку ад вясёлых калядоўшчыкаў: традыцыйныя калядкі з Казой, Цыганом, Зоркай і гэтак далей. Там жа будзе варажбітка, двое вядучых будуць пастаянна расказваць пра традыцыі свята", — распавёў Рак.

На Калядах выступяць вядомыя рок- і фолк-калектывы — "Harmonic Style Project", танцавальны калектыў "Саламея". Будзе арганізавана і вялікая фотазона з калядным сюжэтам. Арганізатары абяцаюць і спецыяльную калядную "паласу перашкод".

Пачнецца свята ў 12:30 6 студзеня, завершацца "Калядныя забавы" вялікім фаер-шоу бліжэй да 16:00. Арганізатары не настойваюць, але ім будзе прыемна, калі госці Батанічнага сада і тэатра "Берсерк" прыйдуць на свята ў адзенні з элементамі, традыцыйнымі для беларускіх Каляд.

Як каза ў Крэва калядавала >>

Гутарку з Аляксандрам Ракам слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0