Планы на выхадныя: куды пайсці 6-7 студзеня ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінчане адзначаюць Раство
Мінчане адзначаюць Раство - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сямейны фестываль, шоу дэльфінаў, калядныя кірмашы і свежыя кінастужкі - самае цікавае ў будучыя выхадныя.

Набліжаюцца Каляды, а значыць, святочнаму настрою ўсё яшчэ быць, ды і адсутнасць маразоў — добрая нагода правесці выхадныя актыўна і не дома. У традыцыйнай падборцы Sputnik — самыя цікавыя падзеі выхадных 6-7 студзеня.

Мокры снег - Sputnik Беларусь
Пакуль вясна: да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

Вялікі фестываль "Горад шчаслівых людзей"

У парку Горкага 7 студзеня з 13:00 да 17:00 пройдзе бясплатны маштабны фестываль "Горад шчаслівых людзей".

На тэрыторыі парка размесціцца мноства "астраўкоў" для гасцей усіх узростаў: фотазоны, гульнявыя лакацыі, зона з hand-made і пачастункамі, а таксама цёплая палатка на 300 чалавек са сцэнай прама пасярэдзіне і гарачымі напоямі.

Калядныя кірмашы з святкаваннямі

Прыйсці на Міжнародны Калядны фэст "Радасць" можна з 11:00 да 20:00, але даступны ён толькі да 6 студзеня. Па словах арганізатараў, мерапрыемства аб'ядноўвае ў сабе культурную, духоўную, дзіцячую і дабрачынную праграмы, а таксама калядны кірмаш. Напярэдадні Раства тут пройдзе паказ каля ёлкі.

Мінскі калядны фестываль у Палацы спорту будзе чакаць гасцей кожны дзень з 12:00 да 21:00 да 10 студзеня. Святочныя дробязі чакаюць мінчан у 20 драўляных гандлёвых шале, на фудзоне можна падсілкавацца, а ў нядзелю, 7 студзеня, з поўдня 18:00 тут разгорнецца ўрачыстае святкаванне Каляд.

"Смешоу" ад самага тытулаванага ў Еўропе клоуна

У Тэатры кінаакцёра 6 і 7 студзеня а 19:00 пройдзе аўтарскае шоу самага тытулаванага ў Еўропе клоуна Сяргея Загорскага.

Вялікая каманда будзе паказваць фокусы і сенсацыйнае лазернае 3D-шоу, арганізуе вадаспад мыльных бурбалак і пенную дыскатэку. Кошт уваходнага білета — 12 рублёў.

Выставы

У розных кутках Мінска адкрытыя выставы самай рознай накіраванасці.

У Galleria Minsk на працягу ўсіх выхадных можна паглядзець на робатаў і трансформераў (ад 9 рублёў за квіток). У ГЦ Outleto ў першы дзень 2018 года адкрылася выстава "Тропікі" з экзатычнымі рэптыліямі (3,5 рубля). У Музеі ката можна праведаць пушыстых жыхароў і зайсці за адпаведнымі гульнямі і творамі мастацтва, а таксама гарачымі напоямі і прысмакамі з "Котакафэ".

У Гістарычным музеі можна пазнаёміцца з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыяй гістарычных касцюмаў Аляксандра Васільева — "Моднае стагоддзе" (8 рублёў). У Magic Club пануе атмасфера з сусвету Гары Потэра: на выставе "Філасофскі Камень" пакажуць разнастайную магічную атрыбутыку, прапануюць тэматычныя гульні і пачастуюць напоямі (натуральна, чароўнымі).

"Калядныя забавы" ў Батанічным садзе

Вялікае каляднае свята пройдзе і ў мінскім Батанічным садзе ў суботу, 6 студзеня, з 13:00 да 16:00. Адзін квіток абыйдзецца ў 6 рублёў.

Кіраўнік экстрым-тэатра Берсерк Аляксандр Рак і музыка Аляксей Шыраеў - Sputnik Беларусь
Радыё
Рак: у Батсадзе абяцаем асаблівую калядную "паласу перашкод"

Госці змогуць паўдзельнічаць у спартыўна-інтэрактыўнай праграме, зазірнуць у зялёны аазіс трапічнай аранжэрэі, пераадолець калядную паласу перашкод (ці нават пакатацца на лыжах і пабегаць на хадулях), навучыцца спяваць калядныя песні, зрабіць сэлфі ў фотазоне (з сапраўдным высакародным аленем і мудрай савой) і ўбачыць эфектнае фаер-шоу.

Навагодняе дзённае шоу з дэльфінамі

У Мінскі дэльфінарый "Нэма" клічуць на казачнае навагодняе шоу з музыкай і інтэрактывам для ўсёй сям'і. Абяцаюць сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай. Пакажуць, вядома, дэльфінаў, а яшчэ марскіх коцікаў і льва.

Прадстаўленні будуць праходзіць 6 і 7 студзеня ў 12:00, 15:00 і 18:00. Кошт — 25 рублёў.

Свежыя фільмы

Сярод кінапрэм'ер, паказы якіх стартавалі 4 студзеня, — амерыканскі біяграфічны мюзікл "Найвялікшы шоумэн" і пара навагодніх карцін. З чацвярга ў пракаце французскія камедыі "Санта і кампанія" і "Святочны перапалох".

Новыя фільмы даступныя на працягу ўсяго ўікэнда ў большасці кінатэатраў сталіцы.

Стужка навiн
0