У гэтым годзе праграма свята складалася з дзвюх частак — музычнай і інтэрактыўнай. Асаблiвую ўвагу арганізатары надалі традыцыйным беларускім абрадам, якія звязаныя з Калядамі.
Самых маленькіх гледачоў прыемна здзівілі прагулкі на сапраўднай брычцы, запрэжанай канём, і сапраўдны паўночны алень.
Усім аматарам праверыць сваю сілу і цягавітасць далі магчымасць паўдзельнічаць у перацягванні каната і бітве на падушках.
Завяршыліся "Калядныя забавы" ў Цэнтральным батанічным садзе эфектным фаер-шоу.

1/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
У цэнтральным батанічным садзе праходзілі святочныя гулянні ў гонар Каляд. Не абышлося без традыцыйнага прадстаўлення з казой.

2/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Гарэзныя калядоўшчыкі праводзяць яго з жартамі-прымаўкамі і ў інтэрактыўным выкананні: наведвальнікі ўдзельнічаюць у танцах, песнях і конкурсах.

3/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Каза нечакана падае з ног, а каб вярнуць любімага дзіцячага героя да жыцця, трэба напоўніць мяшок калядоўшчыкаў падарункамі.

4/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Напрыканцы імпрэзы бадзёрую казу можна пакратаць і нават абняць. Кажуць, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт у новым годзе.

5/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Госці фестывалю змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Узроставых абмежаванняў не было: пусціцца ў скокі мог і дарослы, і дзіця.

6/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
На свята прыехаў нават паўночны алень, з ім наведвальнікі маглі сфатаграфавацца.

7/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
У зоне фестывалю арганізаваны невялікі базар, на якім можна купіць гарачае пітво і закускі, а таксама тавары рамеснікаў.

8/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Старадаўняя забава - спаборніцтвы па перацягванні ліны - усё так жа выклікае захапленне ў дзятвы.

9/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Дарослыя таксама маглі знайсці цікавыя для сябе актыўнасці і праверыць свае сілу і спрыт.

10/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Перакусіць можна было на месцы: гасцям прапанавалі ежу, прыгатаваную на агні.

11/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
На працягу ўсяго фестывалю для дзяцей быў даступны атракцыён з катаннем на кані. Для тых, хто баіцца хвацкай язды ў адкрытай брычцы, можна было проста пагутарыць з прыязнай і разумнай жывёлінай.

12/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Паспаборнічаць за каштоўныя прызы можна было ў бітве мяшкамі.

13/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Для маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны творчыя пляцоўкі.

14/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Свята скончылася выступам тэатра агню.
