Радыё

Бонча: Высоцкі ў сваіх песнях пакінуў перасцярогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Астролаг Вячаслаў Бонча распавёў на радыё Sputnik Беларусь аб значэнні для Расіі і сучаснага свету 80-гадовага юбілею Уладзіміра Высоцкага, які адзначаўся 25 студзеня.
Бонча: Высоцкий в своих песнях оставил предостережения

Уладзімір Высоцкі нарадзіўся пад знакам Вадалея, ды яшчэ і ў Таццянін дзень, 25 студзеня. Расія, у цэлым, знаходзіцца пад заступніцтвам Вадалея. Сімвалам гэтага задыякальнага знака з'яўляецца чалавек, які спазнаў таямніцы "жывой" і "мёртвай" вады. Кіруе Вадалеем планета Уран, з якой нумералагічна звязаная лічба "8".

Для Высоцкага, на думку астролага, "80" з'яўляецца знакавай датай і лічбай — ён сышоў у іншы свет у 1980-м годзе падчас маскоўскай Алімпіяды. Астралагічна гэтая лічба звязаная з нейкай аддачай даўгоў або адплатай. Але ёсць і некаторыя цыклічныя заканамернасці.

Дырэктар Дзяржаўнага культурнага цэнтра-музея Дом Высоцкага на Таганцы, акцёр і рэжысёр Мікіта Высоцкі - Sputnik Беларусь
Радыё
Мікіта Высоцкі: бацьку ніколі не насаджалі "як бульбу пры Пятры"

"Галоўная з іх — гэта супрацьстаянне Марса да Сонца, якое здараецца з перыядычнасцю 13 гадоў. Кропка, у якой знаходзіцца Марс, роўна трапляе на Сонца ў дзень нараджэння Высоцкага, 25 студзеня. Таксама 80-годдзе нараджэння стаіць побач з датай адкрыцця зімовай Алімпіяды-2018, звязанай са зняццем расійскіх спартсменаў. Смерць Высоцкага падчас Алімпіяды-80, якой заходнія краіны ў той час абвясцілі байкот — гэтыя падзеі звязаныя нябачнай ніткай", — лічыць Бонча.

Уладзімір Высоцкі, чые песні даўно разышліся на міфалагемы, пакінуў усім, а асабліва тым, хто жыве на постсавецкай прасторы, шэраг перасцярог, перакананы суразмоўца Sputnik. Таму многім, асабліва творчым людзям, варта звярнуць увагу на спадчыну паэта і музыканта, каб не дапусціць памылак у далейшым.

Легенды пра легенду: як успамінаюць Уладзіміра Высоцкага ў Беларусі >>

Перасцярогі астролага Вячаслава Бончы, знойдзеныя ў творчасці Уладзіміра Высоцкага, слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0