https://bel.sputnik.by/20180317/gerasim-grakounik-sustrakaem-grakou-gatuem-bobehnki-1034255054.html
Герасім Гракоўнік: сустракаем гракоў і ласуемся бобэныкамі
Герасім Гракоўнік: сустракаем гракоў і ласуемся бобэныкамі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як можна даведацца пра свой будучы лёс па гнёздах гракоў, і вучыць гатаваць "бобэныкі". 17.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-17T14:05+0300
2018-03-17T14:05+0300
2022-04-14T15:49+0300
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
беларусь
палессе
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103425/49/1034254953_0:110:1200:789_1920x0_80_0_0_e4caa91a72bcaac656fabe03b7839438.jpg
Каб дазнацца пра свой лёс старажытныя грэкі хадзілі да аракулаў, а беларускія мужычкі з гэтай нагоды глядзелі на граковыя гнёзды. 17 сакавіка ў народным календары адзначаецца прысвятак Герасім Гракоўнік — дзень прылёту гракоў.Галінка з граковага гнязда — лепшы сродак ад дэпрэсііУ народзе кажуць: "убачыў грака — вясну сустракай " і "грак на гары — вясна на двары ". Нашы продкі заўважылі ў гракавых крыках вялікі сэнс: калі яны шумна грачаць і ляцяць да сваіх гнёздаў, то вясна будзе дружная.Грак — руплівы работнік, таму той, хто нарадзіўся ў гэты дзень будзе клапатлівым гаспадаром. Акрамя таго, свае імяніны ў гэты дзень спраўляюць праваслаўныя Улляна, Васіль, Вячаслаў, Герасім, Даніла, Павел, Рыгор, Якаў і каталікі Патрык, Збігнеў і Ян.З гракамі, якія любяць сяліцца каля чалавека, звязана вялікая колькасць народных прыкмет. Напрыклад, пяро гэтай птушкі, знойдзенае на пашы, здольнае аберагчы таго, хто носіць яго з сабой ад сурокаў і інакшых непрыемнасцяў.Вяскоўцы верылі, што, калі які небудзь чалавек хоча дазнацца пра сваё будучае, няхай ідзе паглядзець, як будуюць свае гнёзды гракі. Калі абранае гняздо ўстаіць на дажды і ветры, усё будзе добра. Дрэнны знак, калі птушынае збудаванне скінецца.Нават сухія галінкі ад гэтых гнёздаў падымалі з зямлі і неслі ў хату. Лічылася, што іх наяўнасць здольная прадухіліць любую дэпрэсію.Палесскія бобэныкі — для прадбачлівых гаспадыньНа гэтым тыдні Аўдоцця Вясноўка прадказала цёплае лета, сонечную восень і добры ўраджай на боб, таму добрым гаспадынькам спатрэбіцца рэцэпт новай стравы — бобэныкі. Рэцэпт гэты я вышукала падчас кулінарнай вандроўкі амаль на мяжы з Украінай — у вёсцы Залятынне ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Дарэчы, месца гэтае — сапраўдны грачыны рай і людзі там жывуць працавітыя і руплівыя.Жыхарка гэтай палесскай вескі Таццяна Дзялун патлумачыла, што "бобэныкі" — гэта бульбяныя піражкі з бабовай начынкай. Гатаваць іх проста, але боб ці фасолю трэба загадзя замачыць.Каб прыгатаваць бобэныкі - спатрэбяцца самыя простыя прадукты
На вёсцы робяць гэта так: у другой палове дня боб заліваюць вадой і пакідаюць на ноч, а раніцай, калі агонь гарыць у печы, гатуюць страву, якую ядуць у абед.Інгрэдыенты:Як гатаваць:Зварыць боб, дадаць у яго 1 сталовую лыжку здору, крышку солі і добра ператаўчы, можна для гэтага выкарыстаць блэндар, а пасля астудзіць.Надраць бульбу як для дранікаў, адціснуць праз марлю, дадаць у бульбяную масу яйцо і соль, перамяшаць. Узяць лыжкай бульбу і распляскаць яе на далоні, а ў сярэдзіну пакласці крыху бабоў, загарнуць і абсмажыць на здоры прыкладна па 5 хвілін з кожнага боку. Ядуць бобэныкі цёплымі са смятанай.Заўвага:Здор — нутраны свіны тлушч. Магчыма, яго і можна замяніць на алей, але са здорам выйдзе смачней і пажыўней. І яшчэ, у арыгінальным рэцэпце ў фасолю або боб не дадаюць смажаную цыбулю, як закрасу, але я дадала і атрымалася вельмі смачна.Гэтак пад'еўшы прыемна пагрэцца на веснавым сонцы і паназіраць за птушкамі. Добрага вам настрою і смачна есці!
https://bel.sputnik.by/20180315/tradycyjnae-palesskae-vyaselle-znavali-belaruskiya-studehnty-1034223595.html
беларусь
палессе
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103425/49/1034254953_0:72:1200:827_1920x0_80_0_0_921d34d0f5ad1ebcd6242bffb5448aa4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, палессе, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, палессе, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
Герасім Гракоўнік: сустракаем гракоў і ласуемся бобэныкамі
14:05 17.03.2018 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як можна даведацца пра свой будучы лёс па гнёздах гракоў, і вучыць гатаваць "бобэныкі".
Каб дазнацца пра свой лёс старажытныя грэкі хадзілі да аракулаў, а беларускія мужычкі з гэтай нагоды глядзелі на граковыя гнёзды. 17 сакавіка ў народным календары адзначаецца прысвятак Герасім Гракоўнік — дзень прылёту гракоў.
Галінка з граковага гнязда — лепшы сродак ад дэпрэсіі
У народзе кажуць: "убачыў грака — вясну сустракай " і "грак на гары — вясна на двары ". Нашы продкі заўважылі ў гракавых крыках вялікі сэнс: калі яны шумна грачаць і ляцяць да сваіх гнёздаў, то вясна будзе дружная.
Грак — руплівы работнік, таму той, хто нарадзіўся ў гэты дзень будзе клапатлівым гаспадаром. Акрамя таго, свае імяніны ў гэты дзень спраўляюць праваслаўныя Улляна, Васіль, Вячаслаў, Герасім, Даніла, Павел, Рыгор, Якаў і каталікі Патрык, Збігнеў і Ян.
З гракамі, якія любяць сяліцца каля чалавека, звязана вялікая колькасць народных прыкмет. Напрыклад, пяро гэтай птушкі, знойдзенае на пашы, здольнае аберагчы таго, хто носіць яго з сабой ад сурокаў і інакшых непрыемнасцяў.
Вяскоўцы верылі, што, калі які небудзь чалавек хоча дазнацца пра сваё будучае, няхай ідзе паглядзець, як будуюць свае гнёзды гракі. Калі абранае гняздо ўстаіць на дажды і ветры, усё будзе добра. Дрэнны знак, калі птушынае збудаванне скінецца.
Нават сухія галінкі ад гэтых гнёздаў падымалі з зямлі і неслі ў хату. Лічылася, што іх наяўнасць здольная прадухіліць любую дэпрэсію.
Палесскія бобэныкі — для прадбачлівых гаспадынь
На гэтым тыдні
Аўдоцця Вясноўка прадказала цёплае лета, сонечную восень і добры ўраджай на боб, таму добрым гаспадынькам спатрэбіцца рэцэпт новай стравы — бобэныкі.
Рэцэпт гэты я вышукала падчас кулінарнай вандроўкі амаль на мяжы з Украінай — у вёсцы Залятынне ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Дарэчы, месца гэтае — сапраўдны грачыны рай і людзі там жывуць працавітыя і руплівыя.
Жыхарка гэтай палесскай вескі Таццяна Дзялун патлумачыла, што "бобэныкі" — гэта бульбяныя піражкі з бабовай начынкай. Гатаваць іх проста, але боб ці фасолю трэба загадзя замачыць.
Каб прыгатаваць бобэныкі - спатрэбяцца самыя простыя прадукты
На вёсцы робяць гэта так: у другой палове дня боб заліваюць вадой і пакідаюць на ноч, а раніцай, калі агонь гарыць у печы, гатуюць страву, якую ядуць у абед.
- Тлушч свіны (здор) — 200 г
Зварыць боб, дадаць у яго 1 сталовую лыжку здору, крышку солі і добра ператаўчы, можна для гэтага выкарыстаць блэндар, а пасля астудзіць.
Надраць бульбу як для дранікаў, адціснуць праз марлю, дадаць у бульбяную масу яйцо і соль, перамяшаць. Узяць лыжкай бульбу і распляскаць яе на далоні, а ў сярэдзіну пакласці крыху бабоў, загарнуць і абсмажыць на здоры прыкладна па 5 хвілін з кожнага боку. Ядуць бобэныкі цёплымі са смятанай.
Здор — нутраны свіны тлушч. Магчыма, яго і можна замяніць на алей, але са здорам выйдзе смачней і пажыўней. І яшчэ, у арыгінальным рэцэпце ў фасолю або боб не дадаюць смажаную цыбулю, як закрасу, але я дадала і атрымалася вельмі смачна.
Гэтак пад'еўшы прыемна пагрэцца на веснавым сонцы і паназіраць за птушкамі. Добрага вам настрою і смачна есці!