Хэдлайнерам "Свята сонца" ў Дудутках будзе Лявон Вольскі са сваім гуртом

© Photo : асабісты архіў Лявона ВольскагаЛявон Вольскі з удзельнікамі праекта "VOLSKI"
Лявон Вольскі з удзельнікамі праекта VOLSKI - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарны беларускі музыкант выступіць на фестывальнай сцэне пасля завяршэння свайго ўсебеларускага турнэ.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Хэдлайнерам III міжнароднага купальскага  folk-fire фестывалю "Свята Сонца", які пройдзе ў музеі "Дудуткі" 16-17 чэрвеня, будзе праект "VOLSKI", паведамілі арганізатары.

Гурт Тролль Гнет Ель - Sputnik Беларусь
Гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на "Свяце Сонца" ў Дудутках

Легендарны беларускі музыкант Лявон Вольскі са сваім праектамі "VOLSKI" выступіць на оpen-air канцэрце.

Гурт "VOLSKI" — гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь Францішак-Мышкевіч (бас) і Павел Мамонаў (барабаны). У рэпертуары лепшыя песні ў выкананні калектываў з удзелам Вольскага. Яны прагучаць і падчас фестывалю.

Выступу на "Свяце Сонца" будзе папярэднічаць першы за дзесяць год тур. Тыя, хто не паспее адчуць асалоду ад энэргетыкі праекта "VOLSKI" падчас турнэ, атрымаюць яшчэ адзін шанец на фестывальнай пляцоўцы.

Як прайшоў фестываль "Свята Сонца-2017" у Дудутках>>

У ліку хэдлайнераў фестываля таксама і піцерскія музыкі "Тролль Гнет Ель", якія ў гэтым годзе святкуюць сваё паўналецце, таму чакаць ад іх можна ўсяго, што заўгодна.

Акрамя іх у фестывалі будуць удзельнічаць  беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA", "ЯВАРЫНА", Кацярына Ваданосава і ансамбль "Fantasy Orchestra", а таксама госці з Кіева — "FRAM".

Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Стужка навiн
0