На будучым тыдні ў Мінску ўдасца павесяліцца на адным з чатырох канцэртаў, паслухаць лекцыю вядомага псіхолага, схадзіць на бясплатную выставу пра модныя трэнды, зазірнуць на прэм'еру ў кінатэатр і не толькі. Самыя цікавыя падзеі 2-6 красавіка шукайце ў падборцы Sputnik.
Канцэрты
У сераду ў рамках сусветнага турнэ на мінскай пляцоўцы PRIME HALL упершыню выступіць брытанскі рок-гурт Nothing But Thieves. Па словах арганізатараў, за эмацыйнасць і гукавы напор шмат хто называе іх новымі Muse (брытанцы аднойчы нават выступалі ў іх на разагрэве).
Там жа, але ў пятніцу адбудзецца канцэрт гурта "Без білета", ён прэзентуе сёмы студыйны альбом "Маяк", які пісалі ў загарадным доме ля возера, цалкам прысвяціўшы сябе паэзіі ўдалечыні ад мітусні цывілізацыі.
У Палацы Рэспублікі 6 красавіка выступяць комікі праграмы "Stand Up на ТНТ" Нурлан Сабураў і Аляксей Шчарбакоў з новай гумарыстычнай праграмай.
У Белдзяржфілармонію 4 красавіка прыедуць госці з Вялікабрытаніі: скрыпачка Галія Бісенгаліева, якая выступала з сольнымі праграмамі па ўсёй Еўропе, ЗША, Індыі, Турцыі, Бразіліі, і адзін з галоўных дырыжораў Лонданскага сучаснага аркестра Роберт Эймс.
Выступ Лабкоўскага — кансультанта бізнесменаў са спісу Forbes
Псіхолаг Міхаіл Лабкоўскі стане распавядаць пра тое, як змагацца з ўнутранымі страхамі і стымуляваць сябе і іншых да самаразвіцця (або атрымаць з іх карысць для бізнэсу). У рамках публічнай кансультацыі ён гатовы разабраць агульныя і прыватныя выпадкі асабістых страхаў і падказаць, як ад іх пазбавіцца або скарыстацца імі.
Бясплатная выстава выданняў, якія асвятляюць модныя тэндэнцыі
Увесь тыдзень у Навукова-тэхнічнай бібліятэцы (пр. Пераможцаў, 7) будзе прадстаўлена тэматычная выстава "Тэндэнцыі моды 2018". Спецыялісты індустрыі і ўсе неабыякавыя змогуць пагартаць замежныя і айчынныя выданні, што асвятляюць тэндэнцыі моды бягучага года: сярод іх "Coiffure de Paris", "Collezioni Donna", "L'Officiel. 1000 modeles", "Modes & Travaux" і не толькі. Уваход вольны.
Гастранамічны фестываль у кавярнях Мінска
Свежы "Gastrofest. Кіно" запусціўся ў 20 сталічных установах на мінулым тыдні. Кухары падрыхтавалі для гасцей спецыяльныя гастрасэты па матывах любімых кінафільмаў: хтосьці выбраў савецкую класіку, хтосьці — сучасныя блокбастары, аднак усе абяцаюць здзівіць крэатыўнай падачай і смачнай ежай. Усе сэты прапанаваныя па адзінай цане ў 24 рублі.
30 дзён на ровары
Акцыя 30 days of biking (сусветны выклік-абяцанне кожны красавіцкі дзень хаця б крыху ездзіць на ровары) стартавала ў нядзелю, але далучыцца да яе можна ў любы момант. У сталіцы ў гэты час будуць праходзіць веласіпедныя квэсты, экскурсіі, конкурсы, выставы і масавыя велапрагулкі.
Выставы: віртуальная рэальнасць і жывыя палотны
На працягу ўсіх выходных у ГЦ Dana Mall адкрыта інтэрактыўная выстава Future Live. У акулярах віртуальнай рэальнасці прапануюць зірнуць на свет, населены незямнымі істотамі, чароўнымі кветкамі і іншапланетнымі раслінамі. Сямейны квіток абыйдзецца танней.
А ў ангары Ok16 працягваецца мультымедыйная выстава-шоу "Імпрэсіянізм.LIVE" з сотні карцін. Праект створаны спецыялістамі з Вялікабрытаніі, Літвы і Беларусі ў фармаце выставы з "жывымі" палотнамі і мноствам спецэфектаў.
Новыя фільмы
Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер. З гэтага дня будуць даступныя такія карціны, як дэтэктыўныя трылеры "Гогаль. Вій" і "Вінчэсцер. Дом, які пабудавалі прывіды", а таксама крымінальны баявік "Смага смерці".
А ў кінатэатры "Піянер" у аўторак стартуе Фестываль японскага кіно, які працягнецца да канца тыдня. У будні пакажуць карціны "Фісгармонія", "Дзённік Умімаці", "Ззянне" і "Трэцяе забойства".