Фота

Каралеўскія гусары Стэфана Баторыя акружылі шведаў у Гродне

Падпісацца на
НовостиTelegram
Ваенна-гістарычны фестываль у Гродне сабраў клубы рэканструктараў з Польшчы, Беларусі і Чэхіі. Глядзіце фотастужку Sputnik, як праходзіла мерапрыемства.

На адзін дзень панадворак Новага замка ў Гродне ператварыўся ў сярэднявечны ваенны лагер. Тут праходзіў гістарычны фестываль "Дні Стэфана Баторыя".

На фэсце сабралася больш за 50 удзельнікаў клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй эпохі караля Стэфана Баторыя — з Польшчы, Беларусі і Чэхіі. У Гродне яны на адзін дзень разгарнулі палявы лагер і наладзілі рэканструкцыю бітвы сярэдзіны XVI стагоддзя.

Калі не чутна камандаў з-за шуму бою, у кавалерыі ёсць спецыяльныя жэсты, якія азначаюць атаку. - Sputnik Беларусь
Фота
Вайна і Мір: гістарычны фестываль-рэканструкцыя бітвы 1812 года

Воіны і іх дамы размясціліся на лужку ва ўнутраным дворыку Новага замка. Уваход для гараджан і шматлікіх турыстаў быў вольны. Кожны мог бясплатна прымерыць касцюм польскай і беларускай шляхты, надзець шлем і нават патрымаць у руках шаблю.

Гасцям прапаноўвалі і больш актыўныя забавы — напрыклад, пазмагацца з навучаным гусарам на шаблях, праўда, не сапраўдных. Спадарожніцы гусараў прапаноўвалі паказаць крокі паланэза.

Самай відовішчнай стала рэканструкцыя бітвы. З аднаго боку змагаліся войскі шведаў і Радзівілаў, з другога боку — польска-літоўская армія гусараў. Гледачам паказалі не толькі баі, але і падрыхтоўку да іх. Напрыклад, абавязковай часткай стала малітва перад боем.

Бітва доўжылася не больш за пяць хвілін. На баку арміі Стэфана Баторыя з самага пачатку была перавага па сілах. Воіны смела ішлі адзін на аднаго з шаблямі, а ўмоўна параненыя і забітыя байцы падалі на зямлю.

У фінале бітвы шведы патрапілі ў акружэнне і вымушаныя былі здацца. Затым воіны, як і належыць на любой вайне, паднялі келіхі і разбрыліся абедаць у мясцовыя кафэ.

Гістарычны фестываль "Дні Стэфана Баторыя ў Гродне" праходзіць у трэці раз. Горад абраны не выпадкова — у канцы XVI стагоддзя Стары замак служыў каралеўскай рэзідэнцыяй Стэфана Баторыя. У гэтым годзе фестываль пашырыў межы. Пасля Гродна клубы выступяць у Міры, Лідзе і заедуць у Навагрудак.

© Sputnik / Инна ГришукГістарычны лагер часоў караля Баторыя разгарнуўся ў дворыку Новага замка.
Гістарычны лагер часоў караля Баторыя разгарнуўся ў дворыку Новага замка. - Sputnik Беларусь
1/15
Гістарычны лагер часоў караля Баторыя разгарнуўся ў дворыку Новага замка.
© Sputnik / Инна ГришукШлем і дарагі плашч дазвалялі прымерыць кожнаму.
Шлем і дарагі плашч дазвалялі прымерыць кожнаму. - Sputnik Беларусь
2/15
Шлем і дарагі плашч дазвалялі прымерыць кожнаму.
© Sputnik / Инна ГришукБой на шаблях з каралеўскім гусарам.
Бой на шаблях з каралеўскім гусарам. - Sputnik Беларусь
3/15
Бой на шаблях з каралеўскім гусарам.
© Sputnik / Инна ГришукКаралеўскія гусары насілі чырвоныя жупаны, пашытыя з самай дарагой на тыя часы тканіны.
Каралеўскія гусары насілі чырвоныя жупаны, пашытыя з самай дарагой на тыя часы тканіны. - Sputnik Беларусь
4/15
Каралеўскія гусары насілі чырвоныя жупаны, пашытыя з самай дарагой на тыя часы тканіны.
© Sputnik / Инна ГришукНа даспехах каралеўскіх гусар былі крыж і выява Маці Божай.
На даспехах каралеўскіх гусар былі крыж і выява Маці Божай. - Sputnik Беларусь
5/15
На даспехах каралеўскіх гусар былі крыж і выява Маці Божай.
© Sputnik / Инна ГришукСправа - гусар ва ўборы для параднага выхаду, некаторыя з прысутных былі апяразаныя копіямі знакамітых слуцкіх паясоў.
Справа - гусар ва ўборы для параднага выхаду, некаторыя з прысутных былі апяразаныя копіямі знакамітых слуцкіх паясоў. - Sputnik Беларусь
6/15
Справа - гусар ва ўборы для параднага выхаду, некаторыя з прысутных былі апяразаныя копіямі знакамітых слуцкіх паясоў.
© Sputnik / Инна ГришукДзяцей частавалі цукеркамі.
Дзяцей частавалі цукеркамі. - Sputnik Беларусь
7/15
Дзяцей частавалі цукеркамі.
© Sputnik / Инна ГришукШведскае войска рыхтуецца да нападу.
Шведскае войска рыхтуецца да нападу. - Sputnik Беларусь
8/15
Шведскае войска рыхтуецца да нападу.
© Sputnik / Инна ГришукВойска накіравалася на бітву толькі пасля малітвы.
Войска накіравалася на бітву толькі пасля малітвы. - Sputnik Беларусь
9/15
Войска накіравалася на бітву толькі пасля малітвы.
© Sputnik / Инна ГришукНа вайну - з музыкай. Польскае войска рыхтуецца да адпору шведаў.
На вайну - з музыкай. Польскае войска рыхтуецца да адпору шведаў. - Sputnik Беларусь
10/15
На вайну - з музыкай. Польскае войска рыхтуецца да адпору шведаў.
© Sputnik / Инна ГришукШведы пазніліся, таму шляхта паспела некалькі разоў падняць келіхі за здароўе караля.
Шведы пазніліся, таму шляхта паспела некалькі разоў падняць келіхі за здароўе караля. - Sputnik Беларусь
11/15
Шведы пазніліся, таму шляхта паспела некалькі разоў падняць келіхі за здароўе караля.
© Sputnik / Инна ГришукСкрыжавалі дзіды і шаблі.
Скрыжавалі дзіды і шаблі. - Sputnik Беларусь
12/15
Скрыжавалі дзіды і шаблі.
© Sputnik / Инна ГришукКаралеўскі гусар з супернікам.
Каралеўскі гусар з супернікам. - Sputnik Беларусь
13/15
Каралеўскі гусар з супернікам.
© Sputnik / Инна ГришукПараненыя і забітыя падалі на зямлю.
Параненыя і забітыя падалі на зямлю. - Sputnik Беларусь
14/15
Параненыя і забітыя падалі на зямлю.
© Sputnik / Инна ГришукКаралеўскае войска ўзяло ў акружэнне шведаў і атрымала перамогу.
Каралеўскае войска ўзяло ў акружэнне шведаў і атрымала перамогу. - Sputnik Беларусь
15/15
Каралеўскае войска ўзяло ў акружэнне шведаў і атрымала перамогу.
Стужка навiн
0