У аўторак, 15 мая, Sputnik прадставіць у Мінску чарговы майстар-клас для прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці і супрацоўнікаў прэс-службаў у межах адукацыйнага праекта SputnikPro.
Перад стартам майстар-класа эксперт адукацыйнага праекта SputnikPro, намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталля Лосева падзялілася з вядучымі радыё Sputnik Беларусь уражаннямі пра свае аўтамабільныя падарожжа па краіне.
"Я люблю Беларусь, актыўна езджу па ёй на машыне па розных невялікіх гарадах. Вельмі люблю Полацк і Віцебск. Мяне мінулым летам вельмі ўразіў горад Ветка і яго выбітны музей старога побыту і абразоў", — распавяла Лосева.
Як прызналася субяседніца, падчас падарожжаў ёй вельмі цікава бачыць, якой рознай можа быць Беларусь у розных рэгіёнах у плане архітэктуры, побыту і ўкладу.
"Здавалася б, Нясвіж і Полацк — дзве кропкі даўніны і старажытнасці, і пры гэтым такія розныя. Але мая галоўная любоў — гэта Віцебск. Гэта горад, з якім я супадаю энергетычна і эмацыйна. І, вядома, мне вельмі падабаюцца беларускія людзі", — сказала Лосева.
Акрамя таго, намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" прызналася ў тым, што яе продкі таксама былі родам з Беларусі.
"Я на чвэрць беларуска. Мае прадзеды дзецьмі разам з сем'ямі былі з Беларусі адпраўленыя сталыпінскай рэформай у Сібір. Але беларуская лінія ў сям'і захоўвалася, і ў нас заўсёды гэта падкрэслівалася", — сказала Лосева.
Адукацыйны праект SputnikPro — гэта серыя прэзентацый і майстар-класаў ад лепшых расійскіх медыяменеджараў і вядучых спецыялістаў з каласальным досведам працы ў СМІ для прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці, прэс-сакратароў і супрацоўнікаў прэс-службаў, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў профільных ВНУ. У ходзе майстар-класаў прадстаўнікі Sputnik і МІА "Россия сегодня" дзеляцца прафесійным вопытам, які можа быць цікавы журналістам, якія працуюць на рускай мове.
Фрагмент гутаркі з экспертам адукацыйнага праекта SputnikPro, намеснікам галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталляй Лосевой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.