Кнігу "Радзіва Прудок" Андруся Горвата крытыкі ахрысцілі прарывам у беларускай літаратуры за свежы погляд, яркую мову і ёмісты гумар. Дзённік са смешнымі і сумнымі гісторыямі пра палескую вёсачку Прудок заваяваў сэрцы чытачоў і зараз выйшаў на тэатральныя падмосткі — 16 і 17 мая беларускія гледачы змогуць убачыць аднайменную пастаноўку на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Перадпрэм'ерны паказ адбыўся напярэдадні.
Рэжысёр Раман Падаляка зрабіў акцэнт на ідэю ўнутранага космасу — як самай эмацыйна блізкай кожнаму чытачу. Разам з акцёрамі Міхаілам Зуем, Святланай Анікей і Дзмітрыем Есяневічам, якія падзялілі паміж сабой шэсць галоўных роляў, ён узнавіў гісторыю пра "космас", які герой знайшоў у роднай вёсцы. Непаўторная сцэнаграфія і касцюмы Кацярыны Шымановіч зрабілі гісторыю пра пошук сябе незабыўнай і зачаравальнай.
Нягледзячы на тое, што прэм'ера на тэатральнай сцэне адбудзецца толькі цяпер, кніга ўжо даўно жыве сваім жыццём. Купалаўцы ўжо прадстаўлялі беларускаму гледачу кароткаметражку "Ягор", знятую па ўрыўку "Радзіва Прудок". У снежні 2017 года Раман Падаляка выйграў конкурс рэжысёрскіх эксплікацый, арганізаваны Міністэрствам культуры Беларусі, і змог прыступіць да працы над паўнавартаснай тэатральнай пастаноўкай.
Спектакль эксперыментальны, але ўжо ўключаны ў бягучы рэпертуар тэатра. Акрамя таго, арганізатары плануюць паказаць "Радзвіа" для саміх герояў кнігі — у вёсцы Прудок Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/14/1035431475_0:0:3000:1951_600x0_80_0_1_28509d029423ae4d3db84c8094b9925b.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/16/1035431609_0:0:3000:1984_600x0_80_0_1_5d672b33a78dbf27a43d56277164f1e5.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/18/1035431801_0:0:3000:1950_600x0_80_0_1_87355bbb21d7718b72e1981049f6e18f.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/20/1035432010_0:0:3000:1997_600x0_80_0_1_62b0e2e200cbaefb842a8d07ba27618c.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/21/1035432174_0:0:3000:1997_600x0_80_0_1_bf4b64313a7112f54b03cd581e489cd1.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/22/1035432249_0:0:3000:2006_600x0_80_0_1_dd90388aab448625ab64646f02a26ffe.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/27/1035432708_0:0:3000:1997_600x0_80_0_1_e46c64f1c43f14b5463b4f5ff0cda327.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/23/1035432314_0:0:3000:1997_600x0_80_0_1_3238f806e23bee8c7162e6dcbc154c56.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/23/1035432376_0:0:3000:1918_600x0_80_0_1_11c920daf251f5ea603348a065df3cae.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/24/1035432451_0:0:3000:1998_600x0_80_0_1_1beb5dd6b94491a8fd49791ce4693285.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/25/1035432511_0:0:3000:2046_600x0_80_0_1_0a9d090bc991a7203798c59393da4fb1.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/25/1035432573_0:0:3000:1997_600x0_80_0_1_afc10b659114d5a2b1f138d12745f018.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/28/1035432837_0:0:3000:1997_600x0_80_0_1_ec4084833ce547fd3e06d2fb2c82bad1.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/30/1035433081_0:0:3000:1976_600x0_80_0_1_ff03d051be10cb349d748d24edb60f37.jpg)
![Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103543/29/1035432941_0:0:3000:2146_600x0_80_0_1_3c1acc3a17267217b753ea27ee4a6a4c.jpg)