МІНСК, 29 мая — Sputnik. Беларусь удзельнічала ў канферэнцыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) у Парыжы як раўнапраўны член, заявілі ў аўторак у прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Напярэдадні шэраг беларускіх СМІ, у тым ліку і Sputnik, паведамілі аб выніках праведзенай у Парыжы сустрэчы міністраў 47 краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Апроч іншага, гаварылася пра тое, што перад рэспублікай паставілі пэўныя ўмовы для захавання сяброўства ў Балонскім працэсе.
"…Аднак усе члены беларускай дэлегацыі, а таксама дэлегацыі астатніх 47 краін могуць пацвердзіць, што Беларусь удзельнічала ў канферэнцыі міністраў у Парыжы як раўнапраўны член Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Нам зразумела жаданне СМІ стварыць нейкую інтрыгу, аднак беларускае пытанне на канферэнцыі не абмяркоўвалася і не ставілася ні ў якой форме", — падкрэслілі ў аўторак у Мінадукацыі.
Як падкрэслілі ў ведамстве, тэзісы аб неабходнасці выканаць стратэгію па рэформах вышэйшай адукацыі да 2020 года з'яўляюцца няслушнай інтэрпрэтацыяй выніковай дэкларацыі.
"…дадзеную стратэгію распрацавала непасрэдна Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. А для таго, каб гэта ўбачыць, трэба было проста ўважліва прачытаць першы абзац. Гэтая стратэгія распрацавана на падставе "Канцэптуальных падыходаў да развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года і на перспектыву да 2030 года", адобраных Рэспубліканскім педагагічным саветам з удзелам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (23-24 жніўня 2017 года), для таго, каб больш дакладна вызначыць задачы, да вырашэння якіх мы ўшчыльную падышлі", — адзначылі ў ведамстве.
Стратэгія была размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, таксама разглядалася на прэзідыуме Савета рэктараў, а таксама была прадстаўлена на разгляд назіральнай групе па Балонскаму працэсу (НГБП) у Сафіі.
"Мы сапраўды не выканалі ўсе палажэнні дарожнай карты. І патлумачылі чаму: тры гады для ажыццяўлення такіх сур'ёзных структурных зменаў апынуліся недастатковым тэрмінам, што, у сваю чаргу, было з разуменнем успрынята назіральнай групай па Балонскага працэсу", — растлумачылі ў міністэрстве.
У ведамстве падкрэслілі, што задачы, якія Беларусі неабходна выканаць, — гэта тыя, якія краіна сама сабе паставіла. Тэрміны выканання задач таксама з'яўляюцца бачаннем рэспублікі, таму што сама праграма — пяцігадовая.
"Зварот да назіральнай групы па Балонскаму працэсу адлюстроўвае наша жаданне супрацоўнічаць, супастаўляць свае крокі і кансультавацца там, дзе мы лічым гэта неабходным, адлюстроўвае наша імкненне да паразумення і сумесных дзеянняў", — дадалі ў ведамстве.
Еўрапейскія міністры адукацыі, азнаёміўшыся з нашай стратэгіяй, у канчатковай версіі Парыжскага камюніке канстатавалі, што Рэспубліка Беларусь увайшла ў ЕПВА ў 2015 годзе на аснове ўзгодненай Дарожнай карты.
"Мы прызнаем, што былі ініцыяваныя некаторыя першыя рэформы, але пры гэтым захоўваюцца істотныя выклікі. Мы вітаем прыхільнасць Беларусі працаваць з партнёрамі і скарыстацца іх падтрымкай у рэалізацыі прапанаванай (Беларуссю — Sputnik) стратэгіі ў перыяд 2018-2020", — працытавалі заяву ў ведамстве.
Прычыны затрымак ведамства еўрапейскім партнёрам таксама патлумачыла — тыя зразумелі аргументы і прынялі стратэгію развіцця.
"Стратэгія была адобрана ў нязменным выглядзе, і нашы еўрапейскія партнёры, у адрозненне ад некаторых унутраных кан'юнктурных груп, выдатна разумеюць, што ні адна краіна, уключаючы нашу, за 3 гады не здольная выканаць той аб'ём структурных змяненняў, якія іншыя краіны выконвалі ў плыні 17 —18 гадоў", — падкрэслілі ў Мінадукацыі.
Беларусь развівае сваю сістэму вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з Балонскім прынцыпамі і з улікам нацыянальных інтарэсаў, падкрэслілі ў ведамстве. Разумеюць гэта і еўрапейскія партнёры.