Фота

Машыны, дзяўчаты і дзеці: у Мінску праходзіць фестываль "Олдтаймер-ралі 2018"

Падпісацца
Фестываль "Олдтаймер-ралі Мінск 2018" праходзіць у сталіцы 9 і 10 чэрвеня, у ім удзельнічаюць больш за 50 рэтрааўтамабіляў з Расіі і Беларусі. Як праходзіць фестываль, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

У гэтым годзе фестываль "Олдтаймер-ралі 2018" гасцюе ў Мінску 9 і 10 чэрвеня. Свята для аматараў аўто сабрала больш за 50 рэтрааўто з Расіі і Беларусі. Сярод іх знакамітыя "Хенкель" і "Месершміт", створаныя пасля Другой сусветнай вайны. Гэтыя асобнікі выстаўляюць на фестывалі ўпершыню.

Рэтра-музей: пенсіянер збірае савецкія аўто - Sputnik Беларусь
Відэа
Рэтра-музей: пенсіянер збірае савецкія аўто

Сярод удзельнікаў таксама ёсць рарытэтны "Шэўрале Карвет", нямецкая мікралітражка "Цундап Янус", "Ягуар" і "Понціяк", прадстаўнікі савецкага аўтапрама "Победа" і "Волга".

Жыхары і госці сталіцы прыйшлі паглядзець на рэтрааўтамабілі. Усе яны з цікавасцю разглядалі кожны выставачны асобнік і фатаграфаваліся побач з упадабанымі аўто. Дзяўчаты рабілі сэлфі на фоне легендарных машын, а дзецям нават дазвалялі залазіць у салон і давалі крыху "паруліць".

Палюбавацца аўтамабілямі, якія ўдзельнічаюць у "Олдтаймер-ралі 2018", 9 чэрвеня можна на Кастрычніцкай плошчы, а таксама на стаянках каля Нацыянальнай бібліятэкі і былога аўтавакзала "Усходні" на вуліцы Ванеева. У нядзелю, 10 чэрвеня, аўтарарытэты праедуць па Мінску — ад вуліцы Няміга ў бок аграгарадка Сяргеевічы.

© Sputnik / Ирина БукасТрадыцыйна на фестывалі рэтрамабілей - ажыятаж: людзі з цікавасцю вывучаюць кожны асобнік і робяць здымкі на памяць побач з самымі цікавымі з іх.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
1/18
Традыцыйна на фестывалі рэтрамабілей - ажыятаж: людзі з цікавасцю вывучаюць кожны асобнік і робяць здымкі на памяць побач з самымі цікавымі з іх.
© Sputnik / Ирина БукасМногія ўладальнікі рэтрааўтамабіляў дазвалялі дзецям залазіць у салон і давалі трохі "паруліць".
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
2/18
Многія ўладальнікі рэтрааўтамабіляў дазвалялі дзецям залазіць у салон і давалі трохі "паруліць".
© Sputnik / Ирина БукасГэты ЗІЛ-115 неаднаразова займаў прызавыя месцы на "Олдтаймер-ралі" мінулых гадоў.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
3/18
Гэты ЗІЛ-115 неаднаразова займаў прызавыя месцы на "Олдтаймер-ралі" мінулых гадоў.
© Sputnik / Ирина БукасКузаў аўтамабіля Trabant створаны са сталёвых штамповак, а навясныя дэкаратыўныя панэлі зробленыя з так званага "дурапласта" - аналаг шклапластыка. Дзякуючы гэтаму вага аўтамабіля складае крыху больш за 600 кілаграм, а пры правільнай эксплуатацыі яго не пашкодзіць карозія.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
4/18
Кузаў аўтамабіля Trabant створаны са сталёвых штамповак, а навясныя дэкаратыўныя панэлі зробленыя з так званага "дурапласта" - аналаг шклапластыка. Дзякуючы гэтаму вага аўтамабіля складае крыху больш за 600 кілаграм, а пры правільнай эксплуатацыі яго не пашкодзіць карозія.
© Sputnik / Ирина БукасАўтамабіль Ford Mustang на "Олдтаймер-ралі 2018" - адзін і самых прывабных экспанатаў для дзяўчат.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
5/18
Аўтамабіль Ford Mustang на "Олдтаймер-ралі 2018" - адзін і самых прывабных экспанатаў для дзяўчат.
© Sputnik / Ирина БукасЖыхары Мінска прыйшлі палюбавацца на рэтрааўтамабілі. Некаторыя - цэлымі сем'ямі.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
6/18
Жыхары Мінска прыйшлі палюбавацца на рэтрааўтамабілі. Некаторыя - цэлымі сем'ямі.
© Sputnik / Ирина БукасАнгламоўны госць сталіцы вельмі ўзрадаваўся, што яго візіт у Мінск супаў з ралі рэтрааўтамабіляў: мужчына прызнаўся, што ён - заўзяты аўтааматар.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
7/18
Англамоўны госць сталіцы вельмі ўзрадаваўся, што яго візіт у Мінск супаў з ралі рэтрааўтамабіляў: мужчына прызнаўся, што ён - заўзяты аўтааматар.
© Sputnik / Ирина БукасТрадыцыйна многія аўтамабілі дэманстравалі дзяўчыны. "Прыгажосць на прыгажосці" - пажартаваў адзін з наведвальнікаў фестывалю.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
8/18
Традыцыйна многія аўтамабілі дэманстравалі дзяўчыны. "Прыгажосць на прыгажосці" - пажартаваў адзін з наведвальнікаў фестывалю.
© Sputnik / Ирина БукасBMW Isetta - самы паспяховы мікрааўтамабіль за ўсю гісторыю аўтапрама. Менавіта гэтая мадэль, падобная, хутчэй, на халадзільнік, выратавала завод BMW ад фінансавага краху пасля вайны.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
9/18
BMW Isetta - самы паспяховы мікрааўтамабіль за ўсю гісторыю аўтапрама. Менавіта гэтая мадэль, падобная, хутчэй, на халадзільнік, выратавала завод BMW ад фінансавага краху пасля вайны.
© Sputnik / Ирина БукасMesserschmitt KR200, выстаўлены на "Олдтаймер-ралі" ўпершыню, складана назваць аўтамабілем. Хутчэй, гэта паўсамалёт-паўтрыцыкл. А дзецям ён і зусім нагадвае цацачную машынку і карыстаецца ў іх вялікай папулярнасцю.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
10/18
Messerschmitt KR200, выстаўлены на "Олдтаймер-ралі" ўпершыню, складана назваць аўтамабілем. Хутчэй, гэта паўсамалёт-паўтрыцыкл. А дзецям ён і зусім нагадвае цацачную машынку і карыстаецца ў іх вялікай папулярнасцю.
© Sputnik / Ирина БукасБеларускія дзяўчаты цікавяцца аўтамабілямі не менш за мужчын.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
11/18
Беларускія дзяўчаты цікавяцца аўтамабілямі не менш за мужчын.
© Sputnik / Ирина БукасНекаторыя фестывальныя рэтрааўтамабілі настолькі якасна зробленыя, што дадуць фору шматлікім сучасным аўто.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
12/18
Некаторыя фестывальныя рэтрааўтамабілі настолькі якасна зробленыя, што дадуць фору шматлікім сучасным аўто.
© Sputnik / Ирина БукасАрганізатары ралі падкрэсліваюць, што важны не толькі знешні выгляд машыны, але і вобраз, у якім яе будуць прэзентаваць уладальнікі.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
13/18
Арганізатары ралі падкрэсліваюць, што важны не толькі знешні выгляд машыны, але і вобраз, у якім яе будуць прэзентаваць уладальнікі.
© Sputnik / Ирина БукасНекаторыя рэтрааўто, прадстаўленыя на "Олдтаймер-ралі 2018", пастаянна ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах і займаюць першыя месцы.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
14/18
Некаторыя рэтрааўто, прадстаўленыя на "Олдтаймер-ралі 2018", пастаянна ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах і займаюць першыя месцы.
© Sputnik / Ирина БукасКаб сфатаграфавацца каля некаторых рэтрааўто, наведвальнікам фестывалю даводзілася пастаяць у чарзе.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
15/18
Каб сфатаграфавацца каля некаторых рэтрааўто, наведвальнікам фестывалю даводзілася пастаяць у чарзе.
© Sputnik / Ирина БукасСамае вялікае задавальненне на фестывалі атрымліваюць дзеці: яны ўдзельнічаюць у конкурсах, фатаграфуюцца і могуць пасядзець за рулём сапраўдных рэтрааўтамабіляў.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
16/18
Самае вялікае задавальненне на фестывалі атрымліваюць дзеці: яны ўдзельнічаюць у конкурсах, фатаграфуюцца і могуць пасядзець за рулём сапраўдных рэтрааўтамабіляў.
© Sputnik / Ирина Букас"Олдтаймер-ралі 2018"
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
17/18
"Олдтаймер-ралі 2018"
© Sputnik / Ирина БукасТыя, хто не паспеў сфатаграфавацца раней, фатаграфаваліся ўжо на фоне машын, якія стартавалі.
Олдтаймер-ралі 2018 - Sputnik Беларусь
18/18
Тыя, хто не паспеў сфатаграфавацца раней, фатаграфаваліся ўжо на фоне машын, якія стартавалі.
Стужка навiн
0