Што вядома пра справу Вышынскага на дадзены момант

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкРазгляд апеляцыі па справе журналіста К. Вышынскага
Разгляд апеляцыі па справе журналіста К. Вышынскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чаму прафесійная дзейнасць галоўрэда РІА "Новости Украина" апынулася па-за законам і як з яго лепяць тэрарыста, чытайце ў аглядзе Sputnik.

Лёс журналіста Кірыла Вышынскага, арыштаванага ўкраінскімі ўладамі ў Кіеве, знаходзіцца пад пільнай увагай расійскіх уладаў. У Маскве заклікаюць адрозніваць прафесійную журналісцкую дзейнасць ад злачынстваў і тым больш лічаць недарэчнымі абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, якія вылучылі ва ўкраінскім судзе супраць галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина".

Разгляд апеляцыі па справе журналіста К. Вышынскага - Sputnik Беларусь
Абрабаваная кватэра кіраўніка РІА "Новости Украина" Вышынскага ў Кіеве

Арыштаваны за прафесію

Афіцыйныя ўлады Расіі і Украіны падтрымліваюць кантакт для вырашэння пытання па вызваленні затрыманых грамадзян, адзначыў пасля сустрэчы з калегамі па "нармандскай чацвёрцы" кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, на сустрэчы ў Германіі міністры пацвердзілі, што рашэнне гуманітарных праблем і ўмовы вызвалення затрыманых людзей з'яўляюцца прыярытэтнымі.

"Гэта была тэма, якую абмяркоўвалі прэзідэнты Пуцін і Парашэнка, калі прэзідэнт Украіны патэлефанаваў прэзідэнту Расіі ў перыяд знаходжання Уладзіміра Пуціна ў Кітаі", — нагадаў Сяргей Лаўроў.

Для вырашэння гэтага пытання спецыяльныя прадстаўнікі па правах чалавека кантактуюць і працуюць над дарожнай картай, згодна з якой і будуць вызваляцца людзі.

"Безумоўна, тут трэба праводзіць адрозненні паміж тымі, хто быў арыштаваны выключна за сваю прафесію, як ваш калега Вышынскі быў на Украіне абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, і тымі, хто рэальна падазраецца, абвінавачваецца ў супрацьпраўных дзеяннях", — адзначыў у каментары журналістам расійскі міністр.

Недарэчныя аналогіі

Навіна аб тым, што ў банкаўскай ячэйцы Кірыла Вышынскага ўкраінскія спецслужбы знайшлі пісталет, — не што іншае, як спроба правесці аналогію са справай рэжысёра Алега Сянцова, лічыць кіраўнік сакратарыята Саюза журналістаў Расіі Дзяніс Такарскі.

Галоўны рэдактар сайта РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Апеляцыйны суд Херсона пакінуў Вышынскага пад арыштам на два месяцы

У мінулы чацвер СБУ распаўсюдзіла інфармацыю, што падчас вобыску ячэйкі ў банку, якая належыць Вышынскаму, былі знойдзеныя 200 тысяч долараў і прадмет, падобны да пісталета Browning M1906, а таксама дамову з МІА "Россия сегодня". Прэс-служба інфармацыйнага агенцтва ў сваім камэнтары адзначыла здзіўленне ад гэтага факта і расчараванне, што не быў знойдзены танк.

На думку кіраўніка сакратарыята Саюза журналістаў РФ, прафесійная дзейнасць Кірыла Вышынскага і нічога акрамя яе — гэта ўсё, што могуць вылучыць супраць яго ў Кіеве.

"Магчыма, украінскія ўлады спрабуюць стварыць нейкую аналогію з рэжысёрам Сянцовым, які атрымаў свой тэрмін за тэрарызм. Але ў Сянцова відавочны і даказаны састаў злачынства, а ў выпадку з Вышынскім і іншымі журналістамі акрамя іх працы ў прэсе і прад'явіць няма чаго", — канстатаваў Дзяніс Такарскі.

Саюз журналістаў Расіі накіраваў зварот у міжнародныя інстанцыі, якія асудзілі дзеянні ўкраінскіх уладаў у дачыненні да журналістаў і ў прыватнасці Кірыла Вышынскага.

"Мы працягваем за сітуацыяй сачыць, і мы будзем усімі магчымымі і даступнымі нам спосабамі ўплываць на ўкраінскія ўлады", — падкрэсліў кіраўнік сакратарыята Саюза журналістаў Расіі.

Стужка навiн
0