Мядовы Спас святкавалі з песнямі, танцамі ды пачастункамі ў сядзібе "Альбуць" непадалёк ад Стоўбцаў. Менавіта тут сям'я Міцкевічаў жыла з 1890 па 1904 год, а Якуб Колас напісаў свой першы верш. Гэтыя ж мясціны класік беларускай літаратуры апісваў ў сваёй паэме "Новая зямля".
Акрамя мінчан, на святкаванне любімага беларусамі свята завіталі нават турысты з Няпала. Госці частаваліся мёдам новага збору, блінамі і гарбатай, удзельнічалі ў віктарыных і вучыліся танчыць народныя беларускія танцы.
На адзін дзень у сядзібе разгарнуўся імправізаваны касметалагічны кабінет, дзе жанчыны маглі даведацца аб сакрэтах прыгажосці ад касметолага. А пасля кансультацыі спецыяліста сапраўдныя гаспадынькі рабілі абарэгі для сваіх дамоў з саломкі.
Як прайшло мядовае свята, ахутанае сонцам і музыкай, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.