Фільм "Хрусталь" праз некалькі месяцаў з’явіцца ў расійскім пракаце

© Photo : Демарш-фильм (2018)Кадр з фільма "Хрусталь"
Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Убачыць беларускую стужку расійскія гледачы змогуць на пачатку снежня.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Фільм "Хрусталь" беларускага рэжысёра Дар'і Жук у хуткім часе можна будзе ўбачыць у расійскіх кінатэатрах, паведаміла аўтар стужкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Плануецца, што фільм, які зараз ідзе ў беларускім пракаце, ў суседзяў з'явіцца 13 снежня.

Беларуска Дар'я Жук, якая зараз сама жыве і працуе ў ЗША, зняла фільм пра дзяўчыну, што жадае эміграваць у Амерыку. Стужка ўпершыню была прадстаўлена на фестывалі ў Карлавых Варах.

На рахунку кінастужкі — вялікая колькасць узнагарод міжнародных фестываляў — у Алматы, Выбаргу і Адэсе. Але галоўнай інтрыгай году застаецца вылучэнне фільма на "Оскар" ад Беларусі. У апошні раз Беларусь вылучала на "Оскар" фільм "З пекла ў пекла" Дзмітрыя Астрахана ў 1996 годзе.

Стужка навiн
0