Лепшым будынкам свету прызналі беларускую царкву ў Лондане

© Photo : Joakim Boren / Spheron ArchitectsБеларуская капліца ў Лондане
Беларуская капліца ў Лондане - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта першы выпадак, калі будынак, звязаны з Беларуссю, быў прадстаўлены на вышэйшую сусветную ўзнагароду ў галіне архітэктуры.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Беларуская мемарыяльная капліца ў Лондане прызнана лепшым рэлігійным будынкам планеты на Сусветным фестывалі архітэктуры ў Амстэрдаме.

Архітэктары з сусветнымі імёнамі, якія ўваходзяць у журы архітэктурнага "Оскара" прызналі аўтараў праекта - архітэктурнае бюро Spheron Architects - лепшымі ў намінацыі. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі бюро на сваёй старонцы ў Facebook.

У намінацыі былі прадстаўленыя восем рэлігійных будынкаў з Турцыі, Ірана, Аўстраліі, Тайланда, Індыі, Сінгапура і Партугаліі.

Акрамя галоўнага прыза, беларуская капліца з Лондана, створаная кітайскім архітэктарам Цзывай Са прэтэндуе на перамогу ў намінацыі "Лепшае выкарыстанне драўніны". Да таго ж, цяпер капліца зможа прэтэндаваць на званне "Сусветнага будынка года" - вынікі галасавання членаў журы стануць вядомыя 30 лістапада.

Уніяцкая капліца Беларускай каталіцкай місіі была пабудавана ў 2016 годзе на поўначы Лондана. Гэта адзінае драўлянае культавае збудаванне ў Лондане, дзе ідуць службы. Капліца каштуе 364 тысячы стэрлінгаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0