https://bel.sputnik.by/20181226/Svaya-khatka-yak-rodnaya-matka-svyatkuem-navaselle-pa-belarusku-1039316787.html
Свая хатка як родная матка: святкуем наваселле па-беларуску
Свая хатка як родная матка: святкуем наваселле па-беларуску
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць ладзіць наваселле па беларускіх традыцыях і гатаваць мотальскую печанёвую каўбасу. 26.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-26T12:28+0300
2018-12-26T12:28+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
у беларусі
цiкавосткi
ларыса мятлеўская
народныя традыцыі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102711/40/1027114054_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_abde30ea8e4f5013eea835c181a3a991.jpg
На наваселле запрашалі родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуючы гаспадароў, госці дарылі ім падарункі. Звычайна гэта былі рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы. Акрамя іх на вёсцы прыносілі яшчэ і зерне жыта, печаны хлеб, сала, каўбасы і іншыя прадукты. Бралі з сабой і грошы, якія заўсёды атаясамліваліся з багаццем. Існаваў звычай, калі, пераступаючы парог, некаторыя госці кідалі на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме.На наваселле заўяёды запрашалі шмат гасцей
Спачатку жывёла, а потым чалавекУ народна-міфалагічным асэнсаванні незаселены, неабжыты людзьмі дом успрымаўся як небяспечная, варожая прастора. Менавіта таму засяленне гэтай прасторы павінна было адбывацца ў пэўнай паслядоўнасці: спачатку жывёла, а потым чалавек.Адзін з першых даследчыкаў усходнеславянскай міфалогіі Дзмітрый Зяленін занатаваў у свой час цікавы беларускі звычай, звязаны з уваходзінамі. У адпаведнасці з ім у новым доме павінны былі пераначаваць у строгай паслядоўнасці розныя жывёлы напрацягу шасці дзён: у першы дзень – певень з курыцай, у другі – гусь або кот з кошкай, у трэці – парася, у чацвёрты – авечка, у пяты – карова, у шосты – конь і толькі на сёмы дзень уваходзіў гаспадар з агнём і хлебам ці з цестам у дзяжы.Лепшым сябрам дамавіка было кацяня
З часам гэты вельмі распаўсюджаны ва ўсходніх славян звычай моцна змяніўся, але не знік зусім, як гэта сталася з многімі іншымі звычаямі беларусаў. Працягласць абрада і колькасць яго ўдзельнікаў значна скараціліся. І тым не менш і цяпер у некаторых мясцовасцях Беларусі можна пабачыць рэшткі гэтай старажытнай урачыстасці. Паступова ў абрадзе з’явіліся абразы і святая вада, калі была магчымасць, то запрашалі святара, а з жывёл засталіся толькі кот і певень.Яшчэ не так даўно па ўспамінах жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці першы ўваход у новую хату быў абстаўлены прыкладна так. Перш чым зайсці ў двор новай хаты, туды ўпускалі сабак, паколькі верылі, што сабака – гаспадар двара. Далей заходзілі ў хату з абразам, хлебам, соллю, свянцонай вадой і катом або пеўнем. Каб не жыла нячыстая сіла, абраз праносілі па ўсіх пакоях. Свянцонай вадой абпырсквалі не толькі хату, але і гаспадарчыя пабудовы, калі такія былі.Не любіць нечысць і ката з пеўнем. Па народных уяўленнях яна пакідае новую хату ў якой гэтыя "чартагоны" пераначавалі да людзей. Чаму менавіта кот і певень найчасцей сярод іншых жывёл станавіліся ўдзельнікамі гэтага важнага абрада?Галасістага пеўня лічылі сімвалам шчасця, жыццёвай сілы, урадлівасці, захавальнікам хатняга агменю, а кот, па некаторых народных павер’ях, быў у сяброўстве з Дамавіком. Нават жывёлу гаспадарам рэкамендавалася набываць менавіта той масці, якой быў хатні кот. Лічылі, што тады Дамавік будзе апякаць яе ў хляве.Падчас абраду за паводзінамі пухнатага звярка сачылі, і калі кот не ўцякаў з хаты, а наадварот заставаўся ў ёй, то гэта быў добры знак. І наадварот, няшчасце прадвяшчала тое, калі кот сыходзіў з хаты.Дарэчы на Міншчыне і самога Дамавіка са старой хаты ўрачыста пераносілі ў новую ў лапці, які пакідалі на гарышчы. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Дамавік пераязджаў на новае месца жыхарства на дзеркачы - веніку з бярозавых галінак. Гэтага нябачнага духа як гаспадара-апекуна хаты імкнуліся залагодзіць. Так, на Беласточчыне гаспадыня, хаваючы на гарышчы пачастунак, прамаўляла яму замову-просьбу: "Хазяін-хатнік, дамавік, прымі хлеб-соль, прымі куццю і яешню. Зберажы скацінку ад пошасці, хату ахавай ад злога чалавека, ад агню. Амін". На ўлазінах трэба, каб усе елі, пілі і весялілісяНаваселле пачыналася з агледзін новага жытла. Запрошаныя на абрад суседзі і сваякі паводле старшынства выказвалі пажаданні гаспадару і гаспадыні традыцыйнымі выразамі накшталт гэтых: "Ацета вампаляніца, штоб радзіло жыта і пшаніца, а ета ось драбок солі, кеб Бог даў вам усяго даволі, штоб дзеці вашы раслі высока, да не прыставалі к ім урокі".Госці павінны былі быць задаволеныя ўсім і абавязкова сталом
Затым гаспадар усім дзякаваў і запрашаў за стол багата застаўлены лепшымі стравамі традыцыйнай кухні. Абавязкова на стале была каўбаса. Прапаную прыгатаваць каўбасу з пячонкі так, як яе гатуюць у знакамітым сваімі кулінарнымі фэстамі Моталі, што на Брэстчыне. Гэта страва стане ўпрыгожаннем любога святочнага стала. Тым больш, што пра каштоўнасць такога прадукта, як пячонка, вядома ўсім, і нават кажуць, што стравы з яе дапамагаюць змагацца з зімовымі дэпрэсіямі.Мотальская "печанёвая" каўбасаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Каб пячонка страціла сваю гаркавасць, яе трымаюць некаторы час у цёплай вадзе з лімонным сокам.Падрыхтаваную пячонку і сала нарэзаць дробнымі кубікамі, дадаць пакрышаную цыбулю, соль, перамяшаць. Гэтым фаршам напоўніць старанна прамытую кішку, добра завязаць з абодвух канцоў. Каўбасу адварыць, а затым абсмажыць на тлушчы. Падаць з варанай бульбай і салёнымі агуркамі.Каўбаса - абавязковая страва на стале
Застолле рэдка завяршалася ў той самы дзень. Гаспадару вельмі хацелася, каб усе аднолькава былі задаволены прыёмам, бо незадаволеныя госці маглі парушыць шчасце ў новай сядзібе. На Палессі так і казалі: "на ўлазінах трэба, штоб усе елі, пілі і весяліліся, бо чыясць нерадасць ліхам адгукнецца на хазяіну".Завяршалася ўрачыстасць танцамі. Госці яшчэ доўга з удзячнасцю ўзгадвалі гаспадароў, дзелячыся ўспамінамі зса сваякамі і суседзямі: "Я добра пагуляў на ўлазінах".
https://bel.sputnik.by/20181031/Pasedzhanka-abo-Yak-bavl-volny-chas-nashy-prodk-1038420293.html
https://bel.sputnik.by/20181129/Sakrety-belaruskay-gastsnnasts-chym-chastavats-nechakanaga-gostsya-1038905608.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102711/40/1027114054_101:0:1701:1200_1920x0_80_0_0_df840748202b96c5f00accfbe2336ff1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, беларусь
спадчына, у беларусі, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, беларусь
Свая хатка як родная матка: святкуем наваселле па-беларуску
12:28 26.12.2018 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць ладзіць наваселле па беларускіх традыцыях і гатаваць мотальскую печанёвую каўбасу.
31 кастрычніка 2018, 14:24
На наваселле запрашалі родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуючы гаспадароў, госці дарылі ім падарункі. Звычайна гэта былі рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы. Акрамя іх на вёсцы прыносілі яшчэ і зерне жыта, печаны хлеб, сала, каўбасы і іншыя прадукты. Бралі з сабой і грошы, якія заўсёды атаясамліваліся з багаццем. Існаваў звычай, калі, пераступаючы парог, некаторыя госці кідалі на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме.
На наваселле заўяёды запрашалі шмат гасцей
Спачатку жывёла, а потым чалавек
У народна-міфалагічным асэнсаванні незаселены, неабжыты людзьмі дом успрымаўся як небяспечная, варожая прастора. Менавіта таму засяленне гэтай прасторы павінна было адбывацца ў пэўнай паслядоўнасці: спачатку жывёла, а потым чалавек.
Адзін з першых даследчыкаў усходнеславянскай міфалогіі Дзмітрый Зяленін занатаваў у свой час цікавы беларускі звычай, звязаны з уваходзінамі. У адпаведнасці з ім у новым доме павінны былі пераначаваць у строгай паслядоўнасці розныя жывёлы напрацягу шасці дзён: у першы дзень – певень з курыцай, у другі – гусь або кот з кошкай, у трэці – парася, у чацвёрты – авечка, у пяты – карова, у шосты – конь і толькі на сёмы дзень уваходзіў гаспадар з агнём і хлебам ці з цестам у дзяжы.
Лепшым сябрам дамавіка было кацяня
З часам гэты вельмі распаўсюджаны ва ўсходніх славян звычай моцна змяніўся, але не знік зусім, як гэта сталася з многімі іншымі звычаямі беларусаў. Працягласць абрада і колькасць яго ўдзельнікаў значна скараціліся. І тым не менш і цяпер у некаторых мясцовасцях Беларусі можна пабачыць рэшткі гэтай старажытнай урачыстасці. Паступова ў абрадзе з’явіліся абразы і святая вада, калі была магчымасць, то запрашалі святара, а з жывёл засталіся толькі кот і певень.
Яшчэ не так даўно па ўспамінах жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці першы ўваход у новую хату быў абстаўлены прыкладна так. Перш чым зайсці ў двор новай хаты, туды ўпускалі сабак, паколькі верылі, што сабака – гаспадар двара. Далей заходзілі ў хату з абразам, хлебам, соллю, свянцонай вадой і катом або пеўнем. Каб не жыла нячыстая сіла, абраз праносілі па ўсіх пакоях. Свянцонай вадой абпырсквалі не толькі хату, але і гаспадарчыя пабудовы, калі такія былі.
Не любіць нечысць і ката з пеўнем. Па народных уяўленнях яна пакідае новую хату ў якой гэтыя "чартагоны" пераначавалі да людзей. Чаму менавіта кот і певень найчасцей сярод іншых жывёл станавіліся ўдзельнікамі гэтага важнага абрада?
Галасістага пеўня лічылі сімвалам шчасця, жыццёвай сілы, урадлівасці, захавальнікам хатняга агменю, а кот, па некаторых народных павер’ях, быў у сяброўстве з Дамавіком. Нават жывёлу гаспадарам рэкамендавалася набываць менавіта той масці, якой быў хатні кот. Лічылі, што тады Дамавік будзе апякаць яе ў хляве.
Падчас абраду за паводзінамі пухнатага звярка сачылі, і калі кот не ўцякаў з хаты, а наадварот заставаўся ў ёй, то гэта быў добры знак. І наадварот, няшчасце прадвяшчала тое, калі кот сыходзіў з хаты.
Дарэчы на Міншчыне і самога Дамавіка са старой хаты ўрачыста пераносілі ў новую ў лапці, які пакідалі на гарышчы. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Дамавік пераязджаў на новае месца жыхарства на дзеркачы - веніку з бярозавых галінак. Гэтага нябачнага духа як гаспадара-апекуна хаты імкнуліся залагодзіць. Так, на Беласточчыне гаспадыня, хаваючы на гарышчы пачастунак, прамаўляла яму замову-просьбу: "Хазяін-хатнік, дамавік, прымі хлеб-соль, прымі куццю і яешню. Зберажы скацінку ад пошасці, хату ахавай ад злога чалавека, ад агню. Амін".
На ўлазінах трэба, каб усе елі, пілі і весяліліся
Наваселле пачыналася з агледзін новага жытла. Запрошаныя на абрад суседзі і сваякі паводле старшынства выказвалі пажаданні гаспадару і гаспадыні традыцыйнымі выразамі накшталт гэтых: "Ацета вампаляніца, штоб радзіло жыта і пшаніца, а ета ось драбок солі, кеб Бог даў вам усяго даволі, штоб дзеці вашы раслі высока, да не прыставалі к ім урокі".
Госці павінны былі быць задаволеныя ўсім і абавязкова сталом
Затым гаспадар усім дзякаваў і запрашаў за стол багата застаўлены лепшымі стравамі традыцыйнай кухні. Абавязкова на стале была каўбаса. Прапаную прыгатаваць каўбасу з пячонкі так, як яе гатуюць у знакамітым сваімі кулінарнымі фэстамі Моталі, што на Брэстчыне. Гэта страва стане ўпрыгожаннем любога святочнага стала. Тым больш, што пра каштоўнасць такога прадукта, як пячонка, вядома ўсім, і нават кажуць, што стравы з яе дапамагаюць змагацца з зімовымі дэпрэсіямі.
Мотальская "печанёвая" каўбаса
- 600 г печані
- 100 г сала
- 2 цыбуліны
- Свіная кішка
- 1 ст. лыжка тлушчу
- Соль па смаку
Каб пячонка страціла сваю гаркавасць, яе трымаюць некаторы час у цёплай вадзе з лімонным сокам.
Падрыхтаваную пячонку і сала нарэзаць дробнымі кубікамі, дадаць пакрышаную цыбулю, соль, перамяшаць. Гэтым фаршам напоўніць старанна прамытую кішку, добра завязаць з абодвух канцоў. Каўбасу адварыць, а затым абсмажыць на тлушчы. Падаць з варанай бульбай і салёнымі агуркамі.
Каўбаса - абавязковая страва на стале
Застолле рэдка завяршалася ў той самы дзень. Гаспадару вельмі хацелася, каб усе аднолькава былі задаволены прыёмам, бо незадаволеныя госці маглі парушыць шчасце ў новай сядзібе. На Палессі так і казалі: "на ўлазінах трэба, штоб усе елі, пілі і весяліліся, бо чыясць нерадасць ліхам адгукнецца на хазяіну".
Завяршалася ўрачыстасць танцамі. Госці яшчэ доўга з удзячнасцю ўзгадвалі гаспадароў, дзелячыся ўспамінамі зса сваякамі і суседзямі: "Я добра пагуляў на ўлазінах".