Відэа

Дзед Мароз існуе: Беспамылковы прадставіў новы святочны кліп

Падпісацца
Былы беларускі футбаліст Юры Юрчанка у сваіх кліпах кпіць з заганаў сучаснага грамадства.

Музыка Піліп Беспамылковы падрыхтаваў да навагодніх святаў новы кліп. У кампазіцыі "Дзед Мароз існуе" былы беларускі футбаліст Юры Юрчанка зняўся ў касцюме таго самага казачнага Дзеда.

Кадр з кліпа Піліпа Беспамылковага Мова - Sputnik Беларусь
Беспамылковы пра свае кліпы: чаму мова і сэкс не могуць кантактаваць?

Беспамылковы запэўнівае слухачоў, што  "Дзед Мароз існуе" і "яго мех не пусты" і заклікае іх абавязкова пісаць лісты.

Музыка не быў бы сабой, калі б не высмеяў у новай кампазіцыі заганы сучаснага грамадства. На гэты раз у прыцэл Беспамылковага патрапілі людзі, якія патрабуюць у казачнага персанажа дарагіх падарункаў і забываюцца на галоўныя жыццёвыя каштоўнасці.

Новы кліп атрымаўся не такім гумарыстычным, як былыя відэа Беспамылковага, у якіх ён паказваў любоў беларусаў да бульбы, заклікаў спаліць тлушч і распавядаў пра наркатычнае ўздзеянне роднай мовы на чалавека. Усяго на рахунку маладога музыкі шэсць кампазіцый.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0