Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці славіцца сваім мясцовым карнавалам – святам "Конікі". Яно пайшло з вясковага звычаю шчадравання з канём.Па сваіх рытуалах свята вельмі падобнае на калядаванне, але галоўным персанажам тут з’яўляецца Конь, а не Каза. Суправаджаюць Коніка Дзед з Бабай, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцём і многія іншыя персанажы, сярод якіх шмат герояў сучысных казак, мультфільмаў і песень.Вясёлая працэсія рухаецца па горадзе, танчыць, спявае песні і заходзіць да людзей ў дамы. Іх сустракаюць прысмакамі і падарункамі. Свята доўжыцца да позняга вечара і завяршаецца на гарадской плошчы.Якія персанажы шпацыравалі па Давыд-Гарадку ў гэтым годзе, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.Глядзіце таксама:
Свята "Конікі" ў Давыд-Гарадку стала традыцыйным – жыхары кожны год прыдумляюць усё больш новых вобразаў.
Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці славіцца сваім мясцовым карнавалам – святам "Конікі". Яно пайшло з вясковага звычаю шчадравання з канём.
Па сваіх рытуалах свята вельмі падобнае на калядаванне, але галоўным персанажам тут з’яўляецца Конь, а не Каза. Суправаджаюць Коніка Дзед з Бабай, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцём і многія іншыя персанажы, сярод якіх шмат герояў сучысных казак, мультфільмаў і песень.
Вясёлая працэсія рухаецца па горадзе, танчыць, спявае песні і заходзіць да людзей ў дамы. Іх сустракаюць прысмакамі і падарункамі. Свята доўжыцца да позняга вечара і завяршаецца на гарадской плошчы.
Якія персанажы шпацыравалі па Давыд-Гарадку ў гэтым годзе, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.