Адбор на "Еўрабачанне": за першыя суткі паступіла 10 заявак

© PixabayМікрафон, архіўнае фота
Мікрафон, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у шоу ёсць як "пачаткоўцы", так і "другагоднікі", адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Дзесяць заявак паступіла ў першыя суткі на ўдзел у нацыянальным адборы прадстаўніка на "Еўрабачанне-2019", паведаміла Sputnik у сераду кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Палёты і Лукашэнка: крэатыўны ролік да нацадбору на Еўрабачанне – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Палёты і Лукашэнка: крэатыўны ролік да нацадбору на "Еўрабачанне" – відэа

Белтэлерадыёкампанія дала старт нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" у аўторак. Жадаючыя прадставіць Беларусь на шоу павінны падаць заяўку ў адрас медыяхолдынга да 31 студзеня.

"З моманту аб'явы пра старт нацыянальнага адбору у адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла дзесяць заявак. Адзначу, што ўсе яны, роўна як і наступныя, будуць правераны на прадмет адпаведнасці ўмовам Палажэння аб нацыянальным адборы", - паведаміла Sputnik прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі.

Як адзначыла суразмоўца агенцтва, у спісе прэтэндэнтаў ёсць і пачаткоўцы, і "другагоднікі".

"Дарэчы, не ўсе выканаўцы, публічна абвясціўшыя аб сваёй гатоўнасці і вырашэнні ўдзельнічаць у адборы, падалі заяўкі ў першыя суткі", - дадала яна.

Адным з актуальных пытанняў адбору на "Еўрабачанне-2019" застаецца той, ці будзе ў ім прымаць удзел спявачка Зіна Купрыяновіч, якая працуе з расійскім прадзюсарам Віктарам Дробышам. Маладая мінчанка раней заяўляла аб жаданні паехаць на шоу. Зрэшты, пакуль заяўка ад яе ў медыяхолдынг не паступіла.

Спецыяльная фокус-група адбярэ з дасланых заявак фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Прадстаўнік Беларусі вызначыцца шляхам галасавання членаў прафесійнага журы ў час фінальнага гала-канцэрта, які павінен адбыцца да 8 сакавіка.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 мая.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0