МІНСК, 29 сак - Sputnik. Беларусь прыцягне пазыку Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця на мадэрнізацыю сістэмы адукацыі, адпаведнае даручэнне замацавана ва ўказе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі №109, апублікаваным у пятніцу.
Рэспубліка перыядычна прыцягвае знешнія пазыкі на мадэрнізацыю сістэмы адукацыі. Сродкі ідуць у тым ліку на рэканструкцыю школ, закупку абсталявання.
Чарговую пазыку сваім указам ухваліў прэзідэнт. "Прыцягнуць у 2019-2025 гадах знешнюю дзяржаўную пазыку Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР) у памеры 90 мільёнаў еўра тэрмінам на 15 гадоў для фінансавання праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ва ўказе.
Таксама кіраўнік дзяржавы ўхваліў праект пагаднення паміж Беларуссю і МБРР у якасці асновы для правядзення перагавораў. Дамаўляцца з банкам упаўнаважана Міністэрства адукацыі.
Згодна з праектам адной з папярэдніх пазык, апублікаванай у 2015 годзе, задачамі праекта з'яўляюцца забеспячэнне навучэнцам сучаснай якасці адукацыі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Чытайце таксама:
- Карпенка: рэвалюцыйных узрушэнняў сістэмы адукацыі не будзе
- Лукашэнка: падручнікі - гэта святое
- Праграмы гуманітарных прадметаў зменяць у наступным навучальным годзе