МІНСК, 29 сак - Sputnik. Тры гады таму – 29 сакавіка 2016 года – пайшоў з жыцця апошні народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Ён нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, а таксама філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газеты "Звязда". З 1960 года працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1980-1989 — першы сакратар праўлення Саюзу Пісьменнікаў БССР. З 1989 года - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газеты-бюлетэня ТБМ "Наша слова". З чэрвеня 1990 года - старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985-1990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыуму Вярхоўнага Савету БССР.
Апошні том поўнага збору твораў паэта выйшаў у 2013 годзе. Ніл Сымонавіч анансаваў выхад яшчэ некалькіх кніг, але не паспеў зрабіць гэтага – яго не стала на 85-ым годзе жыцця. Пахавалі апошняга народнага паэта Беларусі на Кальварыйскіх могілках.
У лістападзе 2018 годзе на магіле паэта з'явіўся помнік аўтарства скульптара Ігара Засімовіча.
Чытайце таксама:
- Тры сустрэчы з Гілевічам