Святочны кірмаш, які праходзіць у гістарычным цэнтры Гродна, за некалькі год паспеў стаць добрай традыцыяй. На ім збіраюцца рамеснікі і майстры з усёй вобласці і прадстаўляюць сувеніры ўласнай вытворчасці – упрыгожаныя вербачкі, вышыванкі, пісанкі, тэматычныя выцінанкі, кошыкі і многае іншае.
Працавалі на пляцоўцы кірмаша ганчарная і ткацкая майстэрні, а ўсе жадаючыя маглі навучыцца распісваць велікодныя яйкі.
Асобным пунктам праграмы стала сапраўднае дэфіле, на якім мадэлі прадставілі традыцыйныя народныя строі Гродзенскай вобласці.
Як прайшло гродзенскае свята рамёстваў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
- Перазімавалі: вясна на беразе Іслачы ў фотаздымках
- Не горш за Казюкас: як беларускія майстры ў Гродне жартавалі
- Зязуля куе, лецечка чуе: як у Вязынцы вясну гукалі

1/19
© Sputnik / Альфред Микус
Кірмаш "Велікодныя традыцыі" штогод праходзіць у Гродна напярэдадні Вялікадня.

2/19
© Sputnik / Альфред Микус
Наведвальнікі могуць набыць усё неабходнае да надыходзячага свята.

3/19
© Sputnik / Альфред Микус
Рамеснікі прывозяць на кірмаш шмат сувеніраў.

4/19
© Sputnik / Альфред Микус
Абавязкова прысутнічаюць сакральныя вырабы.

5/19
© Sputnik / Альфред Микус
У гэтым годзе каталіцкі Вялікдзень прыпадае на 21 красавіка, таму кірмаш адбыўся 13-14 красавіка.

6/19
© Sputnik / Альфред Микус
Свае вырабы прывезлі рамеснікі з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці.

7/19
© Sputnik / Альфред Микус
Галоўнай зоркай велікоднага кірмаша традыцыйна з'яўляецца пісанка.

8/19
© Sputnik / Альфред Микус
Некаторыя майстры зрабілі яйкі сапраўднымі творамі мастацтва.

9/19
© Sputnik / Альфред Микус
Акрамя традыцыйных велікодных яек, майстры прывезлі на кірмаш упрыгожаныя вербачкі, вышыванкі, тэматычныя выцінанкі, кошыкі і многае іншае.

10/19
© Sputnik / Альфред Микус
Не абыходзіцца ніводны беларускі кірмаш без вырабаў з саломкі.

11/19
© Sputnik / Альфред Микус
Працавалі ў гістарычным цэнтры Гродна па вуліцы Савецкай ганчарная і ткацкая майстэрні.

12/19
© Sputnik / Альфред Микус
Гродзенскія жанчыны зберагаюць старадаўныя традыцыі ткацтва.

13/19
© Sputnik / Альфред Микус
Усе жадаючыя маглі навучыцца рабіць велікодныя пісанкі.

14/19
© Sputnik / Альфред Микус
Пра такія яйкі можна сказаць: "Зроблена з любоўю".

15/19
© Sputnik / Альфред Микус
Звычайную пісанку можна пафарбаваць, і тады яна стане крашанкай.

16/19
© Sputnik / Альфред Микус
Асобным пунктам праграмы стала сапраўднае дэфіле.

17/19
© Sputnik / Альфред Микус
Мадэлі прадставілі традыцыйныя народныя строі Гродзенскай вобласці.

18/19
© Sputnik / Альфред Микус
Кожны год колькасць наведвальнікаў свята павялічваецца.

19/19
© Sputnik / Альфред Микус
А Гродна становіцца Усебеларускім цэнтрам рамёстваў.