ЦТ па беларускай мове: лексіка, фразеалогія

© Sputnik / Альфрэд МікусГуканне вясны
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Слова з'яўляецца асноўнай сэнсавай адзінкай у мове і служыць для абазначэння прадметаў і іх прыкмет, дзеянняў і г.д.
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
ЦТ па беларускай мове: фанетыка, арфаэпія, арфаграфія
Лексічнае значэнне – тое, што абазначае слова, яго суадносіны з прадметам або з'явай рэчаіснасці.

Адназначныя і мнагазначныя словы

Значэнне слова фіксуецца ў тлумачальных слоўніках. У слова можа быць адно або некалькі значэнняў.
Адназначныя словы суадносяцца толькі з адным прадметам, паняццем або з'явай, напрыклад:
  • жакет - кароткая жаночая верхняя адзежа;
  • давер -  упэўненасць у чыёй-н. шчырасці, чэснасці, добрасумленнасці і заснаваныя на іх адносіны да каго-, чаго-н.
Мнагазначныя словы суадносяцца адразу з некалькімі прадметамі або паняццямі і з'явамі:
Ножка
  1. Памяншальна-ласкальная форма да нага.
  2. Апора, стойка (мэблі, начыння і пад.).
  3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны. 
  4. Рассоўная частка некаторых інструментаў.
Значэнні слоў могуць быць прамымі і пераноснымі.
Прамое лексічнае значэнне – першаснае значэнне слова, якое прама ўказвае на прадмет або з'яву рэчаіснасці.
Пераноснае лексічнае значэнне ўзнікае на аснове прамога, калі новы прадмет або прыкмета вызываюць асацыяцыі з першасным.
Пераносныя значэнні падзяляюцца на тры тыпы: метафара, метанімія, сінекдаха.

Амонімы

Лексічныя амонімы – гэта словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але не маюць агульных сэнсавых сувязяў, напрыклад: ножны: (1) футляр для халоднай зброі; (2) вялікія нажніцы.
Амонімы могуць узнікаць у выніку супадзення гучання і напісання слова, якое ўжо прысутнічала ў беларускай мове, і запазычанага, супадзення формаў, утвораных ад розных каранёў, або калі значэнне мнагазначнага слова страчвае сувязь з першапачатковым прадметам або з'явай і успрымаецца як самастойнае.
Фанетычныя амонімы, або амафоны – словы, якія пішуцца па-рознаму, але вымаўляюцца аднолькава: код – кот.
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
ЦТ па беларускай мове: маўленне, тэкст, стылістыка
Амографы – словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца націскам: кара – кара.
Амаформы – асобныя формы слоў, якія супадаюць у напісанні і вымаўленні: соты (ад сота) - соты (ад сто).
Словы, якія вельмі падобныя па гучанню і напісанню, але адрозніваюцца лексічным значэннем, называюцца паронімамі: адрасат (той, каму пішуць ліст) – адрасант (той, хто піша).

Сінонімы і антонімы

Словы, якія пішуцца па-рознаму, але маюць блізкае значэнне, называюцца сінонімы. Сінонімы могуць быць:
  • абсалютнымі: бегемот – гіпапатам;
  • семантычнымі: ісці – крочыць;
  • стылістычнымі: гультай – абібок.
Антонімы – гэта словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: цёплы – халодны, мяккі – цвёрды.
Антонімамі могуць быць толькі словы, якія супрацьпастаўляюцца паводле істотнага прызнака: якасці, накірунка і інш.
Акрамя антонімаў, якія існуюць у мове, у маўленні ўтвараюцца кантэкстуальныя антонімы: "На славах магутны слон, / А на дзеле – моль".

Фразеалагізмы

Выразы, якія складаюцца з некалькіх слоў, якія маюць агульнае лексічнае значэнне і з'яўляюцца непадзельнымі, называюцца фразеалагізмамі.
Такім чынам, фразеалагізм – гэта ўстойлівае непадзельнае спалучэнне слоў, якія прадстаўляюць адзінае сэнсавае цэлае: гнуць спіну – многа працаваць, малако на вуснах не абсохла – вельмі малады.
У сказе фразеалагізм з'яўляецца аднім членам. Як і словы, фразеалагізмы могуць быць адназначныя і мнагазначныя, мець антонімы і сінонімы.
Чытайце таксама: 
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала