https://bel.sputnik.by/20190419/Pakhvalnaya-pyatntsa-abo-yak-na-Belarus-dzen-dzyazhy-svyatkuyuts-1040863811.html
Пахвальная пятніца, або як на Беларусі дзень дзяжы святкуюць
Пахвальная пятніца, або як на Беларусі дзень дзяжы святкуюць
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра Пахвальную пятніцу і дзеліцца сакрэтамі хлебапячэння. 19.04.2019, Sputnik Беларусь
2019-04-19T15:55+0300
2019-04-19T15:55+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
у беларусі
сустракаем вялікдзень
вялікдзень
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103789/93/1037899343_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_afa600e6c8b0e472cad25443632ce44a.jpg
Каталікі рыхтуюцца святкаваць Вялікдзень, а ў праваслаўных завяршаецца Пахвальны тыдзень і набліжаецца да завяршэння Вялікі пост. Наперадзе вялікая колькасць перадсвяточных клопатаў і, каб не перагрузіць імі апошнія дні перад урачыстасцю, у народзе іх размяркоўвалі па тыднях. Так ў пост перад Вялікаднем асабліва вылучаліся некалькі тыдняў: Пахвальны, Вербны, Белы і, нарэшце "Паска" або Вялікдзень.Народны каляндар сведчыць, што Пахвальны тыдзень кароткі. Пачаўшыся ў аўторак ён і скончыцца ў суботу. Назва паходзіць ад дзеяслова "хваліцца" і ў народзе казалі, што Пахвальны тыдзень - гэта калі ў лесе "дзіка качка знясе яйцо і ўжэ пахваліцца".Паводле народных прыкмет на Пахвальным тыдні не варта было пачынаць сур’ёзныя справы паколькі лічылася, што вынік іх не будзе станоўчым. Так, у Лельчыцкім раёне сцвярджалі, што "на Похвальны тыдзень хаты не начынаюць рабіці. Кажуць урэдный ён", а на Мазыршчыне забаранялі бяліць хату і снаваць кросна. Казалі: "Пахвалісса зрабіць – не пахвалісса знасіць". І ўсё ж на гэтым тыдні быў дзень для адной важнай работы. У пятніцу было прынята мыць хатняе начынне і асабліва хлебныя і блінныя дзежкі.Пахвальная пятніца – дзень чыстай дзежкіДзяжа, дзежка, або хлебніца – гэта пасудзіна для заквашвання цеста. У некаторых мясцовасцях ужываецца лакальная назва "квашня". Пасудзіна мела форму завужанай кверху шырокай бочачкі з накрыўкай аб’ёмам 20-30 літраў. Гэты бандарны выраб быў у кожнай хаце паколькі не было гаспадыні, якая б не ўмела пячы хлеб.Раней на Беларусі кожная жанчына павінна была ўмець пекчы хлеб
Майстэрству хлебапячэння кожная жанчына вучылася змалку. Адным з іспытаў маладой на другі дзень вяселля было выпяканне хлеба ў хаце маладога.Рабілі дзежку звычайна з дубовых клёпак. Калі дубу было мала, то ўжывалі і хваёвыя, але абавязкова ставілі 2-3 дубовыя клёпкі. Лічылася, што дуб паскараў працэс квашэння і надаваў цесту лёгкі спецыфічны водар.Перш чым скарыстаць новую дзежку яе "прыручалі" або "жанілі": ставілі на суткі побач са старой на адной посцілцы пад адной покрыўкай. Гэты старажытны абрад на беларускай вёсцы амаль знік у сярэдзіне XX стагоддзя. Гэта было звязана з тым, што хлеб амаль перасталі выпякаць у хатніх умовах і выраб дзежак прыпыніўся.Апошнім часам выпяканне хатняга хлеба стала вельмі папулярным не толькі на вёсцы але і ў горадзе. Многія набылі хлебапечкі, у крамах з’явілася адмысловая мука, а народныя майстры на кірмашах прапануюць цудоўныя бандарныя вырабы для заквашвання цеста. Таму многія забытыя абрады, звязаныя з выпечкай хлеба, вяртаюцца да жыцця.Пышныя велікодныя булкі - знак добрай гаспадыні
Дзяжа цесна звязана з культам хлеба, таму мела асаблівае значэнне сярод іншага хатняга начыння. У інтэр’еры сялянскай хаты ёй адводзілі пачэснае месца: ставілі на покуці пад абразамі, накрывалі ручніком - "набожнікам" або адмысловай сурвэткай - "надзежніцай". Падчас наваселля дзяжу ўрачыста ўносілі ў новы дом з верай аб дабрабыце і дастатку у ліку першых рэчаў. Дзяжу ніколі не пазычалі, паколькі лічылі, што яна ў чужых руках можа сапсавацца і ў ёй не будзе атрымлівацца цеста.У шматлікіх рытуалах дзяжа ўвасабляе жаночае чэрава, адпаведна рост плоду, дзіцяці атаясамліваецца з падыходам, падыманнем цеста. Таму дзяжу сталі асэнсоўваць з жанчынай наогул і цяжарнай у прыватнасці, выкарыстоўваючы ў абрадах накіраваных на магічнае спрыянне нараджэнню. Так паўсюдна, благаслаўляючы на шлюб, нявесту з расплеценай касой у суправаджэнні вясельных песень садзілі на дзяжу – такім быў абрад пасаду. Амаль тое ж рабілі і з парадзіхай, якую ў час цяжкіх родаў садзілі на дзяжу, каб аблегчыць пакуты жанчыны. Верылі, што калі на цеста пакласці хворае дзіця, то яно абавязкова паздаравее. У народзе лічылі, што саджанне на дзяжу падчас абраду далучае чалавека і яго род да сілы, якая здольная перадаць усім такія якасці як доля і дабрабыт. Менавіта яны атаясамліваюцца з цестам і выпечаным з яго хлебам, караваем.На Пахвальную пятніцу існаваў свій перадвелікодны рытуал ачышчэння, пра які ў народзе казалі "дзяжа гавее" і "дзяжа да споведзі пайшла". Вядома ж, да споведзі ходзяць у чыстым, таму ў народным усведамленні і пасудзіна павінна была падрыхтавацца да выпякання найважнейшага абрадавага хлеба - велікодных булак.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210430/paskha-u-naturalnyh-kolerah-1028095113.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103789/93/1037899343_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_00ea797b6e12d6f640c2c1cd1d707088.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, сустракаем вялікдзень, вялікдзень, народныя традыцыі
спадчына, у беларусі, сустракаем вялікдзень, вялікдзень, народныя традыцыі
Пахвальная пятніца, або як на Беларусі дзень дзяжы святкуюць
15:55 19.04.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра Пахвальную пятніцу і дзеліцца сакрэтамі хлебапячэння.
Каталікі рыхтуюцца святкаваць Вялікдзень, а ў праваслаўных завяршаецца Пахвальны тыдзень і набліжаецца да завяршэння Вялікі пост. Наперадзе вялікая колькасць перадсвяточных клопатаў і, каб не перагрузіць імі апошнія дні перад урачыстасцю, у народзе іх размяркоўвалі па тыднях. Так ў пост перад Вялікаднем асабліва вылучаліся некалькі тыдняў: Пахвальны, Вербны, Белы і, нарэшце "Паска" або Вялікдзень.
Народны каляндар сведчыць, што Пахвальны тыдзень кароткі. Пачаўшыся ў аўторак ён і скончыцца ў суботу. Назва паходзіць ад дзеяслова "хваліцца" і ў народзе казалі, што Пахвальны тыдзень - гэта калі ў лесе "дзіка качка знясе яйцо і ўжэ пахваліцца".
Паводле народных прыкмет на Пахвальным тыдні не варта было пачынаць сур’ёзныя справы паколькі лічылася, што вынік іх не будзе станоўчым. Так, у Лельчыцкім раёне сцвярджалі, што "на Похвальны тыдзень хаты не начынаюць рабіці. Кажуць урэдный ён", а на Мазыршчыне забаранялі бяліць хату і снаваць кросна. Казалі: "Пахвалісса зрабіць – не пахвалісса знасіць". І ўсё ж на гэтым тыдні быў дзень для адной важнай работы. У пятніцу было прынята мыць хатняе начынне і асабліва хлебныя і блінныя дзежкі.
Пахвальная пятніца – дзень чыстай дзежкі
Дзяжа, дзежка, або хлебніца – гэта пасудзіна для заквашвання цеста. У некаторых мясцовасцях ужываецца лакальная назва "квашня". Пасудзіна мела форму завужанай кверху шырокай бочачкі з накрыўкай аб’ёмам 20-30 літраў. Гэты бандарны выраб быў у кожнай хаце паколькі не было гаспадыні, якая б не ўмела пячы хлеб.
Раней на Беларусі кожная жанчына павінна была ўмець пекчы хлеб
Майстэрству хлебапячэння кожная жанчына вучылася змалку. Адным з іспытаў маладой на другі дзень вяселля было выпяканне хлеба ў хаце маладога.
Рабілі дзежку звычайна з дубовых клёпак. Калі дубу было мала, то ўжывалі і хваёвыя, але абавязкова ставілі 2-3 дубовыя клёпкі. Лічылася, што дуб паскараў працэс квашэння і надаваў цесту лёгкі спецыфічны водар.
Перш чым скарыстаць новую дзежку яе "прыручалі" або "жанілі": ставілі на суткі побач са старой на адной посцілцы пад адной покрыўкай. Гэты старажытны абрад на беларускай вёсцы амаль знік у сярэдзіне XX стагоддзя. Гэта было звязана з тым, што хлеб амаль перасталі выпякаць у хатніх умовах і выраб дзежак прыпыніўся.
Апошнім часам выпяканне хатняга хлеба стала вельмі папулярным не толькі на вёсцы але і ў горадзе. Многія набылі хлебапечкі, у крамах з’явілася адмысловая мука, а народныя майстры на кірмашах прапануюць цудоўныя бандарныя вырабы для заквашвання цеста. Таму многія забытыя абрады, звязаныя з выпечкай хлеба, вяртаюцца да жыцця.
Пышныя велікодныя булкі - знак добрай гаспадыні
Дзяжа цесна звязана з культам хлеба, таму мела асаблівае значэнне сярод іншага хатняга начыння. У інтэр’еры сялянскай хаты ёй адводзілі пачэснае месца: ставілі на покуці пад абразамі, накрывалі ручніком - "набожнікам" або адмысловай сурвэткай - "надзежніцай". Падчас наваселля дзяжу ўрачыста ўносілі ў новы дом з верай аб дабрабыце і дастатку у ліку першых рэчаў. Дзяжу ніколі не пазычалі, паколькі лічылі, што яна ў чужых руках можа сапсавацца і ў ёй не будзе атрымлівацца цеста.
У шматлікіх рытуалах дзяжа ўвасабляе жаночае чэрава, адпаведна рост плоду, дзіцяці атаясамліваецца з падыходам, падыманнем цеста. Таму дзяжу сталі асэнсоўваць з жанчынай наогул і цяжарнай у прыватнасці, выкарыстоўваючы ў абрадах накіраваных на магічнае спрыянне нараджэнню. Так паўсюдна, благаслаўляючы на шлюб, нявесту з расплеценай касой у суправаджэнні вясельных песень садзілі на дзяжу – такім быў абрад пасаду. Амаль тое ж рабілі і з парадзіхай, якую ў час цяжкіх родаў садзілі на дзяжу, каб аблегчыць пакуты жанчыны. Верылі, што калі на цеста пакласці хворае дзіця, то яно абавязкова паздаравее. У народзе лічылі, што саджанне на дзяжу падчас абраду далучае чалавека і яго род да сілы, якая здольная перадаць усім такія якасці як доля і дабрабыт. Менавіта яны атаясамліваюцца з цестам і выпечаным з яго хлебам, караваем.
На Пахвальную пятніцу існаваў свій перадвелікодны рытуал ачышчэння, пра які ў народзе казалі "дзяжа гавее" і "дзяжа да споведзі пайшла". Вядома ж, да споведзі ходзяць у чыстым, таму ў народным усведамленні і пасудзіна павінна была падрыхтавацца да выпякання найважнейшага абрадавага хлеба - велікодных булак.