Названая асноўная версія крушэння самалёта Superjet у Шарамеццева

© Sputnik / Следственный комитет РФ / Перайсці ў медыябанкНазваная асноўная версія крушэння самалёта Superjet у Шарамеццева
Названая асноўная версія крушэння самалёта Superjet у Шарамеццева - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Авіялайнер SSJ 100 загарэўся пасля жорсткай пасадкі ў маскоўскім аэрапорце, у выніку загінулі 41 чалавек, дзевяць шпіталізаваны.

МІНСК, 7 мая - Sputnik. Авіякатастрофа, якая здарылася з самалётам SSJ 100 у расійскім аэрапорце "Шарамеццева", магла адбыцца з-за дзеянняў пілотаў.

Беларусы не пацярпелі падчас узгарання самалёта ў Шарамеццева - Sputnik Беларусь
Беларусы не пацярпелі падчас узгарання самалёта ў Шарамеццева

Такую галоўную версію трагедыі з пасажырскім лайнерам Sukhoi Superjet 100, якая належыць авіякампаніі "Аэрафлот", паведаміла выданне "Коммерсант" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Адзначаецца, што экіпаж здзейсніў шэраг памылак. Першай называецца рашэнне лётчыкаў ляцець праз навальнічны фронт, а затым - прызямляцца з поўнымі бакамі. Пілоты таксама не змаглі стабілізаваць машыну пры пасадцы, прыціскаючы нос самалёта да зямлі, а гэта прыводзіла да новых "адскокаў". Хуткасць апынулася занадта высокай, што прывяло да жорсткага дотыку ўзлётна-пасадачнай паласы.

Частка віны ўскладаецца і на работнікаў наземных службаў, якія маглі больш хутка зрэагаваць на тое, што здарылася. Адзначаецца, што пажарныя службы прыбылі на месца праз тры хвіліны з моманту паступлення сігналу, аднак пазней, чым пачаўся пажар і выратаванне пасажыраў.

Раней прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка заяўляла, што следчыя разглядаюць некалькі версій інцыдэнту ў Шарамеццева. Сярод іх - недастатковая кваліфікацыя пілотаў, дыспетчараў і асоб, якія праводзілі тэхнічны агляд борта; няспраўнасць паветранага судна, а таксама неспрыяльныя метэаўмовы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну ў сувязі з трагедыяй у Шарамеццева

Нагадаем, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю. Самалёт SSJ 100, які рухаўся рэйсам Масква - Мурманск з аэрапорта Шарамеццева, вярнуўся праз 28 хвілін пасля вылету. Па паведамленні камандзіра судна, у самалёт ударыла маланка.

На борце знаходзілася 78 чалавек. Самалёт здзейсніў жорсткую пасадку і загарэўся. У выніку інцыдэнту загінулі 40 пасажыраў і бортправаднік, яшчэ дзевяць шпіталізаваны, з іх трое знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як паведамілі ў Міждзяржаўным авіяцыйным камітэт (МАК), пасля крушэння ратавальнікам удалося знайсці чорныя скрыні самалёта SSJ-100. Адна з іх сур'ёзна пашкоджана, а другая накіравана на расшыфроўку.

Па факце надзвычайнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

У Мурманскай вобласці аб'яўлена трохдзённая жалоба па загінуўшых.

Стужка навiн
0