"Узвышша": узброеныя ведамi, воляю, шчырым жаданнем i энтузiязмам

© Photo : Public Domain / БДАМЛМЛітаратурнае аб'яднанне "Узвышша"
Літаратурнае аб'яднанне Узвышша - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Літаратурнае аб'яднанне "Узвышша" было заснавана 26 мая 1926 года.
Беларускае літаратурнае аб'яднанне "Узвышша" было створана былымі ўдзельнікамі літаб'яднання "Маладняк" і дзейнічала на Беларусі ў другой палове 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Яго ўдзельнікі выдзяляліся новым, мадэрнісцкім позіркам на літаратуру.
У першапачатковы склад "Узвышша" ўвайшлі шэсць беларускіх пісьменнікаў: А. Бабарэка, З. Бядуля, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча і К. Чорны.
Змітрок Бядуля: На горне душы першы верш я каваў… - Sputnik Беларусь
Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
Творчасць тагачасных беларускiх i заходнiх пiсьменнiкаў, пры ўсёй розніцы грамадскiх i сацыяльных умоў, адбывалася пад уплывам складаных, супярэчлiвых падзей — войнаў, разбурэнняў iмперый, хуткiх тэмпаў тэхiчнага прагрэсу, iмклiвага развiцця псiхалогii, фiласофii. Iдэi З. Фрэйда, А. Бергсана, О. Шпенглера былi вядомыя ў Савецкiм Саюзе. Новы вопыт патрабаваў адпаведных сродкаў мастацкага ўвасаблення, абнаўлення прыёмаў мастацкай выразнасцi, на чым і зрабілі акцэнт заснавальнікі новага беларускага аб'яднання.
На ўтварэнне і дзейнасць "Узвышша" значны ўплыў мела маскоўскае аб'яднанне "Перавал", якое лічыла сваёй асноўнай мэтай барацьбу за высокую эстэтычную культуру творчасці.
Лiтаратурна-мастацкае аб'яднанне "Узвышша" мела выразна наватарскi характар. Прычым арыентацыя на засваенне лепшых узораў сусветнай лiтаратуры была свядомай, мэтанакiраванай устаноўкай, што было адлюстравана ў канцэпцыi "ўзвышэнства".
Кандрат Крапіва, 1951 год - Sputnik Беларусь
"Глядзецца праўдзе ў вочы...": самыя пякучыя байкі Кандрата Крапівы
У новага аб'яднання адразу з'явіліся літаратурныя праціўнікі: удзельнікаў таварыства абвінавачвалі ў ідэалізме, залішнім эстэцтве, дробна-буржуазнай ідэалогіі. З гэтай нагодай у 1926 годзе заснавальнікі літаб'яднання прынялі праграмна-палемічны дакумент "Камунікат беларускага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Узвышша", у якім арганізатары аб'яднання зрабілі спробу абвергнуць абвінавачванні сваіх літаратурных супраціўнікаў.
У 1927 годзе аб'яднанне дакументальна зацвердзіла сваё існаванне ў праграмнай заяве "Ад беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання "Узвышша".
"Узвышша беларускай мастацкай культуры творыцца не колькасцю паэтаў i пiсьменнiкаў, якiя б асмелiлiся абвясцiць сябе каманднымi высотамi, а якасцю той лiтаратурна-мастацкай прадукцыi, якая прыносiцца ў скарбнiцу беларускай мастацкай лiтаратуры з глыбiнь сучаснасцi, узброенай ведамi, воляю, шчырым жаданнем i энтузiязмам вялiкай творчасцi. Толькi так творыцца тое ўзвышша беларуска йпралетарскай лiтаратуры, якое ўгледзяць вякi i народы", — пісалася ў заяве.
Заява ўключала крытычны аналіз творчасці маладых пісьменнікаў, якія недаацэньвалі або зусім не прызнавалі літаратурную традыцыю і не ўзнялі літаратуру на новы мастацкі ўзровень, крытыку "маладняка", як літаратурна-асветніцкага кірунку.
літаратурнае аб'яднанне Узвышша - Sputnik Беларусь
Язэп Пушча - ахвяра свайго часу
Дасягнуць вяршыні нацыянальнай літаратуры, на думку членаў "Узвышша", магчыма было шляхам вучобы i выхавання талентаў, стварэння арыгінальнай школы літаратурнага мастацтва праз развіццё высокай культуры мовы, арганічнае спалучэнне рэалістычных традыцый са смелым наватарствам.
На думку ўздзельнікаў "Узвышша", у літаратурных творах трэба было рабіць акцэнт на шырокае выкарыстанне мастацкай сімволікі, "канцэнтраваную вобразнасць", нацыянальна-спецыфічная тэматыку i жанравасць, цэласнасць i канцэптуальнасць творча-мастацкага мыслення, разнастайнасць форм i стыляў.
Праграма аб'яднання трапіла пад крытыку, часта нядобразычлівую і тэндэнцыйную, з боку тагачасных аб'яднанняў "Полымя", "Маладняк" і "БелАПП", была рэалізавана толькі часткова.
У дзейнасці аб'яднання сустракаліся неаб'ектыўныя стаўленні да "маладнякоўцаў", недаацэнка зробленага імі.
Савецкая крытыка 1930-х — пачатку 1950-х гг. цалкам адмаўляла значэнне "Узвышша" ў станаўленні беларускай савецкай літаратуры, адносіла аб'яднанне да варожых сацыялізму арганізацый; уклад аб'яднання ў развіццё літаратуры, мастацкай культуры i эстэтычнай думкі Беларусі быў аб'ектыўна ацэнены ў савецкім літаратуразнаўстве толькі ў 2-й палове 1950-х — 1960-я гг.
Чытайце таксама: 
  • Вершы Язэпа Пушчы: "З каханнем у сэрцы затоена-вечным"
  • Вершы пра хлеб: скарынка, скіба, луста, акраец, каравай
  • Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"
  • Год малой радзімы: вершы пра вёску
  • Вершы пра вясну: болей не мерзне душа ні адна
Стужка навiн
0