ЦТ па беларускай мове не завяршылі чатыры абітурыенты

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты перад ЦТ
Абітурыенты перад ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэтым тыдні будуць праведзены ЦТ па двух прадметах: у чацвер, 13 чэрвеня, - па рускай мове, у суботу, 15-га, - па грамадазнаўстве.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Чатыры абітурыенты не змаглі завяршыць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, якое праходзіла ў аўторак, паведаміў кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Раней трэба было вучыць! Як прайшло першае цэнтралізаванае тэсціраванне - Sputnik Беларусь
Раней трэба было вучыць! Як прайшло першае цэнтралізаванае тэсціраванне

Першае ЦТ адбылося ў рэспубліцы 11 чэрвеня: звыш 22 тысяч абітурыентаў правяралі свае веды па беларускай.

Па словах Міксюка, якія прыводзіць БелТА, на тэсціраванні парушэнняў з боку будучых студэнтаў выяўлена не было. Пры гэтым чатыры абітурыента па медыцынскіх паказаннях не змаглі да канца прайсці тэст.

Чакаецца, што вынікі ЦТ па беларускай будуць вядомыя на працягу дзесяці дзён, гэта значыць, што абітурыенты змогуць даведацца колькасць набраных балаў ужо да 21 чэрвеня або нават раней.

На гэтым тыдні будуць праведзены ЦТ па двух прадметах: у чацвер, 13 чэрвеня, - па рускай мове, у суботу, 15-га, - па грамадазнаўстве. На наступным тыдні запланаваны чатыры тэсты: па матэматыцы (17 чэрвеня), біялогіі (19 чэрвеня), замежнай мове (21 чэрвеня) і хіміі (23 чэрвеня).

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0