Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя

© Sputnik / Анастасия ВолчокБаль "Флірт кветак"
Баль Флірт кветак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на спякоту, кавалеры і дамы выдатна бавілі час: танцавалі і гулялі ў фанты.

Баль сярэдзіны XIX стагоддзя адбыўся ў гомельскім Лялечным тэатры і сабраў рэканструктараў са ўсёй рэспублікі і нават з Расіі. Назва "Флірт кветак", якую атрымала мерапрыемства, невыпадковая – так называлася папулярная ў гэтыя часы гульня, у якую з задавальненнем згулялі госці, якія наведалі баль.

© Sputnik / Анастасия ВолчокБаль "Флірт кветак" адбыўся ў гомельскім Лялечным тэатры
Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
Баль "Флірт кветак" адбыўся ў гомельскім Лялечным тэатры

Кожная кветка, запісаная на адмысловай картке, нясе пасланне, расшыфраваць якое можа толькі той, каму яно адрасавана. Каб зрабіць камплімент або нават прызнацца ў каханні, дастаткова было шапнуць назву кветкі, і ўладальнік карткі разумел, што яму хочуць сказаць.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНа картках запісаныя назвы кветак і значэнні для кожнай
Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
На картках запісаныя назвы кветак і значэнні для кожнай

У апошні тыдзень у Беларусі ўсталявалася досыць гарачае надвор'е, але нягледзячы на спякоту, пары вальсіравалі, танцавалі польку і контрдансы, а ў перапынках ратаваліся ад духаты з дапамогай веераў і напояў. 

© Sputnik / Анастасия ВолчокУ апошнія дні ў Беларусі ўсталявалася вельмі гарачае надвор'е
Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
У апошнія дні ў Беларусі ўсталявалася вельмі гарачае надвор'е

Цяжэй за ўсё прыходзілася кавалерам: гістарычна склалася, што мужчын, якія танцуюць, заўсёды меньш, чым дам, таму ім прыходзілася танцаваць амаль без перапынку, каб ніводная з прыгажунь не сумавала на лаве каля сцяны.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКавалераў на балах заўсёды меньш, чым дам, таму ў іх вялікая адказнасць: не дазволіць сумаваць прыгажуням
Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
Кавалераў на балах заўсёды меньш, чым дам, таму ў іх вялікая адказнасць: не дазволіць сумаваць прыгажуням

У прыгожых сукенках дам ў гэты вечар панавалі блакітны і бэжавы колеры, кавалеры таксама былі апранутыя па модзе сярэдзіны XIX стагоддзя – у камізэлькі і фракі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНа балі танцавалі пад жывую музыку ў выкананні дуэта "Pro et contra"
Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
На балі танцавалі пад жывую музыку ў выкананні дуэта "Pro et contra"

Скончыўся вечар папулярнай забаўкай таго часу – гульнёй у фанты. Фанту трэбы бало выканаць розныя заданні: напрыклад, станцаваць вальс з кавалерам, у якога блакітныя вочы, або стварыць сапраўдную жывую карціну.

© Sputnik / Анастасия ВолчокТак прадставілі знакамітую карціну Паўла Фядотава "Сватаўство маёра"
Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
Так прадставілі знакамітую карціну Паўла Фядотава "Сватаўство маёра"

Баль скончыўся а дзявятай гадзіне вечара, і госці, стомленыя, але задаволеныя, раз'ехаліся па дамах, каб яшчэ доўга ўспамінаць летні баль.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0