Выставу па матывах беларускіх казак прадстаўляюць у Мінску

Падпісацца
Пазнаёміцца з казачнай экспазіцыяй запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Музей у Строчыцах - Sputnik Беларусь
Што паглядзець у беларускіх музеях падчас Еўрапейскіх гульняў
МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Да завяршэння выставы пра казкі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры засталося крыху больш за тыдзень, нагадваюць арганізатары.

У наведвальнікаў засталося літаральна некалькі дзён, каб пазнаёміцца з беларускімі народнымі казкамі, казкамі народаў Еўропы і свету, а таксама  працамі вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірына Лобан.

Экспазіцыю ўпрыгожваюць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.

Скончыцца выстава 30 чэрвеня, таму ў мінчан і гасцей сталіцы яшчэ засталося крыху часу, каб пазнаёміцца з казачным сусветам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0