Што паглядзець у беларускіх музеях падчас Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Альфрэд МікусМузей у Строчыцах
Музей у Строчыцах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Куды схадзіць, калі не хочацца танчыць і есці шашлык разам з усімі.

Для тых, хто не плануе бавіць час на фестывальнай ці фан-зоне Еўрапейскіх гульняў, Sputnik падрыхтаваў падборку самых цікавых мерапрыемстваў ад беларускіх музеяў – усе яны знаходзяцца ў Мінску ці на навелікай адлегласці ад сталіцы.  

Купальскае кола у Музеі народнай архітэктуры

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, што каля вёскі Азярцо, пачынае фестываліць разам з гасцямі і ўдзельнікамі Еўрапейскіх гульняў. Тыя, каму не хапіла квіткоў на цырымонію адкрыцця, могуць адправіцца на фестываль "Купальскае кола".

Гуканне вясны ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
Канал Euronews зняў ролік пра музей архітэктуры і побыту ў Строчыцах

Святкаваць Купалле тут пачнуць 21 чэрвеня і скончаць ажно 23 чэрвеня. Фестываль прысвечаны дню летняга сонцастаяння, калі дасягаюць самага вялікага росквіту жыватворныя сілы зямлі. Арганізатары абяцаюць рэканструяваць аўтэнтычнае Купалле: пад традыцыйныя купальскія песні тут будуць плесці вянкі і косы, распальваць вогнішча і вадзіць карагоды.

Вялікая колькасць пляцовак і забавак будзе працаваць пад музыку. На трох сцэнах выступяць гурты "Мярэжа", "Варган", "Калыханка", "Кудмень" і многія іншыя.

Пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі можна і праз музейны занятак пра лён. Арганізатары абяцаюць паказаць, як сцябло расліны пераўтвараецца ў валакно, як фарбаваць ніткі і з якіх дэталяў складаецца ткацкі станок.

Усе дні Еўрапейскіх гульняў у музеі будзе працаваць экспазіцыя "Забытыя асілкі зямлі беларускай", якая адкрылася яшчэ 17 чэрвеня. Выстава распавядае гісторыю беларускіх ветраных млыноў.

Свята Сонца ў Дудутках

Пафестываліць можна яшчэ ў адным музейным комплексе пад Мінскам – у гэтыя выхадныя "Дудуткі " запрашаюць на так званы бразільскі карнавал па-беларуску – чацвёрты купальскі фолк-фэст "Свята Сонца".

Фестываль, як і ў мінулыя гады, аб'яднае некалькі рознапланавых лакацый. На двух пляцоўках пройдзе двухдзённы open-air канцэрт, дзе выступяць 24 калектывы, сярод якіх беларускія "NAVIBAND", "Стары Ольса", "PAWA", "IRDORATH", "Тарас на Парнасе" і многія іншыя.

© REUTERS / Vasily FedosenkoФаер-шоу на "Свята Сонца -2018" у Дудутках
Што паглядзець у беларускіх музеях падчас Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Фаер-шоу на "Свята Сонца -2018" у Дудутках

Таксама ў рамках фестывалю запланаваны конкурс вогненных тэатраў, кірмаш рамеснікаў, інтэрактыўныя, спартыўныя і этна-пляцоўкі – усяго 15 лакацый.

Госці свята змогуць не проста набыць сувеніры, а паўдзельнічаць у іх стварэнні, пазнаёміцца са старадаўнімі беларускімі традыцыямі свята Купалле, навучыцца плесці вянкі і варажыць.

Акрамя фестывальнай праграмы, разлічанай на 22-23 чэрвеня, у музеі можна проста пазнаёміцца са старадаўнім побытам і прафесіямі. Тут можна пакаштаваць стравы беларускай кухні, пакатацца на конях і паглядзець на заасад.

Эпатажнае мастацтва на Арт-Мінску

Калі не хочацца нікуды ехаць, можна прайсціся па музеях беларускай сталіцы – тут таксама ёсць на што паглядзець. Напрыклад, з 29 мая па 30 чэрвеня праходзіць фестываль "Арт-Мінск", які аб’ядноўвае 16 выставачных залаў і галерэй, у экспазіцыі якіх прадстаўленыя самыя розныя стылі і накірункі сучаснага беларускага мастацтва.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваНа фота работа Андрэя Пяткевіча пад назвай "Сало - сила, спорт - могила"
Што паглядзець у беларускіх музеях падчас Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
На фота работа Андрэя Пяткевіча пад назвай "Сало - сила, спорт - могила"

Галоўная экспазіцыя знаходзіцца ў Палацы мастацтваў – тут прадстаўлены творчасць 240 мастакоў і больш за 800 твораў мастацтва. Фестываль, які на пачатку арганізатары планавалі як эксперымент, праходзіць у другі раз. У рэалізацыі дапамагаў арт-крытык, куратар і дырэктар галерэі "Ельцын Цэнтр" Ілля Шыпілоўскіх.

Сальвадор Далі ў Мастацкім музеі

Гасцям Беларусі пашчасціла – зараз тут працуе адразу некалькі міжнродных праектаў. Адзін з іх – міжнародны выставачны праект "Сальвадор Далі". Жыхароў горада ён ужо не здзіўляе, бо пачаў працаваць яшчэ 16 сакавіка. На адкрыццё нават прыязджаў сябар мастака, італьянскі арт-дылер і калекцыянер Беніяміна Леві.  Ён працаваў з Далі ў 1960-ых гадах і зараз з’яўляецца галоўным экспертам па бронзе мастака.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваЛеві стаў сапраўдным прапагандыстам творчасці Далі
Што паглядзець у беларускіх музеях падчас Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Леві стаў сапраўдным прапагандыстам творчасці Далі

Прадстаўленыя ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанаты ўжо бачылі наведвальнікі больш чым ста музеяў і выставачных пляцовак усяго свету. Па дадзеных арганізатараў, выставы наведалі больш за 12 мільнаў чалавек.

Георгій Скрыпнічэнка ў Нацыянальным гістарычным музеі

Пасля прагляду мастацтва еўрапейскага Далі, можна правесці параўнанне і пазнаёміцца з творчасцю Далі беларускага – менавіта так на радзіме называюць мастака Георгія Скрыпнічэнку. Яго карціны можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкмі музеі, але засталося не так шмат часу: выстава пачала працаваць 6 чэрвеня і закрыецца ўжо 24 чэрвеня.

Беларускія сувеніры - Sputnik Беларусь
Ад бабра да аўтазака: што прывезці з Беларусі

Георгій Скрыпнічэнка – першы і самы паслядоўны прадстаўнік беларускага сюррэалізма. На выставе можна ўбачыць творы, якія раней не экспанаваліся, а таксама спецыяльную падборку графічных работ. Прадстаўленыя экспанаты – з сямейнай і прыватных калекцый.

Эмі Уайнхаўс у галерэі Міхася Савіцкага

Да 31 жніўня ў Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага будзе працаваць легендарная выстава Яўрэйскага музея Лондана "Эмі Уайнхаўс: Сямейны партрэт", прысвечаная культавай спявачцы, чые нашчадкі былі родам з Беларусі.

У экспазіцыі – унікальныя гітары, сямейныя фотаздымкі, статуэткі Грэмі і нават калекцыі любімага адзення.

Нашумелую выставу паказваюць у Беларусі толькі аднойчы – потым яе расфарміруюць, а экспанаты вернуць сям’і спявачкі і іншым уладальнікам. Дагэтуль экспанаты ўжо бачылі ў Мельбурне, Брусэлі, Сан-Францыска і іншых гарадах свету. Турнэ завяршаецца ў Мінску, таму што ў 1890 годзе прапрадзед Эмі перабраўся з Мінску ў Лондан.

На вялікім брытанскім фестывалі можна будзе нават паслухаць канцэрт-трыб’ют Эмі Уайнхаўс. Ён пройдзе ў Верхнім горадзе 23 чэрвеня.

Стужка навiн
0