01:27 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Сімволіка II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Пуцін прыняў запрашэнне Лукашэнкі прыехаць на закрыццё II Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
1410

Тэлефонная размова двух лідараў адбылася сёння па ініцыятыве беларускага боку.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў запрашэнне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі наведаць закрыццё Еўрапейскіх гульняў.

Тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна адбылася сёння, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Падчас размовы прэзідэнты таксама коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня.

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 30 чэрвеня на стадыёне "Дынама" ў Мінску. Пуцін не прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця гульняў, якая адбылася 21 чэрвеня. Мерапрыемства наведаў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, з якім Лукашэнка напярэдадні цырымоніі правёў сустрэчу.

Пра тое, што расійскі прэзідэнт плануе наведаць закрыццё Еўрапейскіх гульняў, раней ужо заяўляў беларускі лідар. Ён дадаваў, што з расійскім калегам сустрэнецца і пагаворыць на розныя тэмы.

А ў ліпені адбудзецца яшчэ адна сустрэча двух прэзідэнтаў падчас Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

  • Вынікі чацвёртага дня Еўрапейскіх гульняў: у спартсменаў Беларусі 4 медалі
  • Прэзідэнт Таджыкістана наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў
  • Што такое "21"? Як сустракалі расійскіх спартсменаў ля Дома Масквы - відэа
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы