Адзін з вайсковых патрыятычных сімвалаў Беларусі - Брэсцкая крэпасць - павінен стаць асаблівым месцам, дзе ўсе наведвальнікі - ад хлапчука-школьніка да прэзідэнта краіны - маглі б эмацыйна дакрануцца да агульнай гісторыі, у якой трэба стварыць асаблівы дух братэрства, дзе ў душу юнага чалавека ўкладваліся б зерні сапраўднага патрыятызму, лічаць госці радыё Sputnik, грамадскія дзеячы Алег Чагін і Аркадзь Розбаш.
"Гаворка ідзе аб стварэнні ўнікальнага, пазітыўнага, кансалідуючага праекта, які быў бы разлічаны на працяглую перспектыву. Чаму Брэсцкая крэпасць не павiнна быць проста музеем? Вы паглядзіце на твары дзяцей, якія аказваюцца ў "жывой" гістарычнай прасторы. Яны пачынаюць усё ўспрымаць па-іншаму, у іх павінна быць магчымасць "палазіць" па месцах рэальных бітваў, адчуць сябе калі не удзельнікам, то спадчыннікам тых падзей", - разважае Чагін.
"Мы не ставім сабе ні палітычных, ні камерцыйных мэтаў, адзінае, што намі рухае - трывога за сучаснае маладое пакаленне, якому, у сваёй пераважнай большасці, патрэбен толькі смартфон з добрым інтэрнэтам і магчымасць хутка замовіць піцу. Такімі іх зрабілі мы - пяцідзесяцігадовыя... Наша задача - разгарнуць сітуацыю ў зваротным кірунку, пастарацца прышчапіць моладзі рэальныя ўяўленні аб сучасным свеце і праўдзівыя базавыя каштоўнасці", - кажа Розбаш.
Гутарку з Алегам Чагіным і Аркадзем Розбашем слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- Мір і вайна: як выглядаюць вечар і ранак кантрастаў у Брэсце і крэпасці
- Мінабароны РФ апублікавала сакрэтныя дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці
- Навошта беларускія і чачэнскія падлеткі пасяліліся ў Брэсцкай крэпасці